Ірына Кліменка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ірына Кліменка
Род дзейнасьці музыка
Дата нараджэньня 28 траўня 1977
Месца нараджэньня Менск, БССР
Месца вучобы
Занятак музыка, сьпявачка
Месца працы

Ірына Кліменка (нарадзілася 28 траўня 1977, Менск) — беларуская музыканша. Клявішніца (акардэон) рок-гурту Naka.

З 1985 па 1993 навучалася ў Менскай дзіцячай музчынай школе №8. У 1997 скончыла Менскую музычную вучэльню ім. Глінкі. У 2004—2009 — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў. З 1998 выкладчыца ў дзіцячай школе мастацтва ў Полацку. З 2003 году — у Менскай дзіцячай музычнай школе №6. З 2004 — у дзіцячай музычнай школе №18. З кастрычніка 2006 — грае ў рок-гурце Naka.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]