Ірэна (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук

Ірэ́на — жаночае імя ад грэцкага слова Эйрэна (па-грэцку: Ειρήνη) — «спакой». Распаўсюджана ў ангельскамоўных і гішпанамоўных краінах.

У ЗША адпаведна дадзеным бюро перапісі насельніцтва ў 2007 годзе гэтае імя зьяўляецца папулярным (уваходзіць у першую 1000 імён) і знаходзіцца на 632 месцы. У Гішпаніі гэтае імя знаходзіцца на 6 месцы па папулярнасьці.

У Польшчы і Італіі існуюць мужчынскія варыянты імені.

Зьмест

[рэдагаваць] Варыянты ў розных мовах

[рэдагаваць] Жаночыя варыянты

[рэдагаваць] Мужчынскія варыянты

[рэдагаваць] Сьвяткаваньні

У розных краінах сьвету Ірэны сьвяткуюць імяніны:

у Італіі — сьвяткуюць імяніны 20 кастрычніка ў гонар сьвятой Ірэны з Партугаліі, 1 красавіка — у гонар сьвятой Ірэны з Фэсалонікаў, 5 траўня — у гонар сьвятой Ірэны з Лечэ.

У Нямеччыне — 22 студзеня ў гонар сьвятой Ірэна з Рыму, 1 красавіка, 9 жніўня — у гонар сьвятой Ірэны з Бізантыі, 20 кастрычніка.

У Польшчы — 21 лютага, 1, 3 і 5 красавіка, 5 траўня, 9 і 14 жніўня, 18 і 20 верасьня, 20 кастрычніка.

У Вугоршчыне — 25 сакавіка, 3 і 5 красавіка, 5 мая, 28 чэрвеня, 20 кастрычніка.

У Чэхіі — 16 красавіка.

У Грэцыі — 5 мая, 28 ліпеня.

У Фінляндыі і Швэцыі — 5 красавіка.

У Славаччыне — 6 красавіка.

Месяц Студзень Люты Сакавік Красавік Травень Чэрвень Ліпень Жнівень Верасень Кастрычнік
Дата 22 21 25 1 3 5 6 16 5 28 28 9 14 18 20 20
Сьвятая Ірэна з Рыму Ірэна з Фэсалонікаў Ірэна з Карынфу Ірэна з Пэрсіі, Ірэна з Лечэ Ірэна з Кападокіі Ірэна з Бізантыі Ірэна з Эгіпту Ірэна з Партугаліі
Краіны Сьцяг Нямеччыны Сьцяг Польшчы Сьцяг Вугоршчыны Сьцяг Італіі Сьцяг Нямеччыны Сьцяг Польшчы Сьцяг Польшчы Сьцяг Вугоршчыны Сьцяг Польшчы Сьцяг Вугоршчыны Сьцяг Грэцыі Сьцяг Фінляндыі Сьцяг Швэцыі Сьцяг Славаччыны Сьцяг Чэхіі Сьцяг Польшчы Сьцяг Вугоршчыны Сьцяг Італіі Сьцяг Вугоршчыны Сьцяг Грэцыі Сьцяг Нямеччыны Сьцяг Польшчы Сьцяг Польшчы Сьцяг Польшчы Сьцяг Польшчы Сьцяг Італіі Сьцяг Нямеччыны Сьцяг Польшчы Сьцяг Вугоршчыны

[рэдагаваць] Сьвятыя

  • Сьвятая мучаніца Ірэна з Александрыі (5 чэрвеня).
  • Сьвятая законьніца Ірэна з Кападокіі (28 ліпеня).
  • Сьвятая ігуменьня Ірэна з Палестыны (26 лютага).
  • Сьвятая вялікамучаніца Ірэна з Пэрсіі (5 траўня).
  • Сьвятая імпэратрыца Ірэна з Бізантыі (7 жніўня).
  • Сьвятая імпэратрыца, у выніку стаўшая законьніцай Ірэна Ксенія (13 жніўня).

[рэдагаваць] Вядомыя Ірэны

Ірэна Сэндлерова — польская актывістка Другой сусьветнай вайны, выратаваўшая каля 2500 дзяцей з Варшаўскага гэтта.

Ірэн Жоліо-Кюры — ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі, дачка Марыі Складоўскай-Кюры.

[рэдагаваць] Геаграфічныя і астранамічныя назвы

Ірэнка — рака у Польшчы, правы прыток ракі Вепш.

Ірэна — астэроід паміж арбітамі плянэт Марса і Юпітэра.

[рэдагаваць] Прозьвішчы

[рэдагаваць] Пэрсанажы ў творах

[рэдагаваць] Кіно

Ірэн Уотэрс — пэрсанаж з кінафільму «Я, зноў я і Ірэн» (акторка Рэнэ Зэльвэгер).

[рэдагаваць] Літаратура

Ірэн — пэрсанаж з раману Джона Голсуорсі «Сага аб Фарсайтах».

Ірэн Адлер — пэрсанаж з апавяданьня Артура Конана Дойля «Скандал у Багэміі».

[рэдагаваць] Таксама варты ўвагі

У атрадзе Вераб’інападобных, сямействе Лістоўкавых (па-лацінску: Irenidae) ёсьць род птушак Ірэна (па-лацінску: Irena), які складаецца з дзьвух відаў Ірэна блакітная (па-лацінску: Irena puella) і Ірэна філіпінская (па-лацінску: Irena cyanogaster).

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах