Іса
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Рака | |
| Іса | |
| Выток | каля в. Серабрышча |
| Вусьце | Шчара |
| Даўжыня | 62 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 3,6 м³/с |
| Плошча басэйну | 554 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 1,1 ‰ |
Іса — рака ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці і Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці, правы прыток ракі Шчара (басэйн Нёмана). Даўжыня 62 км. Плошча вадазбору 554 км². Выдатак вады ў вусьці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.
Зьмест |
Асноўныя прытокі [рэдагаваць]
На рацэ [рэдагаваць]
Агульныя зьвесткі [рэдагаваць]
Пачынаецца каля вёскі Серабрышча Баранавіцкага раёну, упадае ў Шчару ў межах Слоніма. Часткова працякае тэрыторыяй біялягічнага заказьніку Слонімскі.
Даліна трапэцападобная. Абалона чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае, шырыня яе 100—180 м. Рэчышча ў высокай і нізкай плыні на працягу 15 км каналізаванае: ад вытоку да вёскі Зьвераўшчына (11,6 км) і ад вёскі Харашэвічы да вёскі Нагуевічы (3,4 км). Яго шырыня ў межань 4—8 м. На рацэ каля Слоніма і вёскі Нагуевічы плаціны[1].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994.
Літаратура [рэдагаваць]
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1-2. — Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.