Ісаакіеўскі сабор
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ісаа́кіеўскі сабо́р (афіцыйная назва — сабор прэпадобнага Ісаакія Далмацкага) — самы буйны праваслаўны храм Санкт-Пецярбургу. Знаходзіцца на Ісаакіеўскай плошчы. Мае статус музэя; зарэгістраваныя ў чэрвені 1991 году царкоўная абшчына мае магчымасьць праводзіць набажэнствы ў асаблівыя дні па дазволу дырэкцыі музэя.
Пабудаваны ў 1818—1858 гг. паводле праекта архітэктара Агюста Манфэрана; будаўніцтва курыраваў расейскі імпэратар Мікалай I.
Вышыня — 101,5 м, унутраная плошча — звыш 4 000 м².
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ісаакіеўскі сабор — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў