Ісай Шур
| Ісай Шур | |
| па-нямецку: Issai Schur | |
| Нарадзіўся | 10 студзеня 1875 Магілёў, Расейская імпэрыя |
|---|---|
| Памёр | 10 студзеня 1941 Тэль-Авіў, Брытанскі мандат у Палестыне |
| Навуковая сфэра | матэматыка |
Ісай Шур (па-нямецку: Issai Schur; 10 студзеня 1875, Магілёў — 10 студзеня 1941, Тэль-Авіў) — нямецкі і ізраільскі матэматык, паходзіў зь беларускіх габрэяў.
Яго бацькі Машэ Шур і Голда Ландаў. Вучыўся ў Бэрлінскім унівэрсытэце. Вучань Г. Фрабэніюса і Л. Фукса. Атрымаў доктарскую ступень у 1901, стаў выкладчыкам у 1903. Прафэсар Бэрлінскага ўнівэрсытэта 1910, пасьля пераезду ў Бон прафэсар Бонскага ўнівэрсытэта (1919). Замежны чалец-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1929).
Шур адхіліў прапановы пераехаць у ЗША і Вялікабрытанію (у 1934). Тым ня менш, як габрэй быў выгнаны з унівэрсытэта (1935) і выключаны з Прускай акадэміі навук (1938). Пераехаў у Палестыну ў 1939. Выкладаў ў Габрэйскім унівэрсытэце ў Ерусаліме.
Займаўся тэорыяй канечных груп і іх ўяўленьнямі. Шырока вядомы як аўтар «лемы Шура», тэарэмы Шура.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- O’Connor, John J.; Edmund F. Robertson Issai Schur // MacTutor History of Mathematics archive