Ісак I Камнін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Манэта з выявай Ісака Камніна

Ісак I Камнін (па-грэцку: Ισαάκιος A' Κομνηνός; 1005-31 траўня 1060) - імпэратар бізантыйскі (10571059), фактычны пачынальнік дынастыі Камнінаў. Сын Мануіла Эротыка Камніна, вядомага дзеяча часоў імпэратара Базыля II. Быў жанаты з Кацярынай, дачкою баўгарскага цара Івана Ўладзіслава.

Займаў пасаду магістра і камандаваў усходнім войскам Бізантыйскае імпэрыі, ваяваў зь сяльджукамі. Быў пазбаўлены пасады імпэратрыцай Тэадорай. Прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту ў Канстантынопалі, але праз два гады, пасля палітычнае паразы, саступіў пасаду Канстантыну Дуку. Зрокся ўлады ў сьнежні 1059, пастрыгся ў манахі Студыйскага манастыра, дзе і памёр 31 траўня 1060.