Ісая Бэрлін
| Ісая Бэрлін | |
| па-ангельску: Isaiah Berlin | |
| Імя пры нараджэньні | па-латыску: Jesaja Berlins |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 9 чэрвеня 1909 |
| Месца нараджэньня | Рыга, Расейская імпэрыя (цяпер Латвія) |
| Дата сьмерці | 5 лістапада 1997 |
| Месца сьмерці | Оксфард, Ангельшчына |
| Школа/традыцыя | Лібэралізм, аналітычная філязофія |
| Асноўныя зацікаўленасьці | Палітычная філязофія, гісторыя ідэяў, філязофія гісторыі, лібэралізм, этыка, марксізм, гісторыя Расеі, расейская літаратура, сучасная гісторыя, рамантызм |
| Значныя ідэі | Дзьве канцэпцыі свабоды, ацэнкавы плюралізм, зваротная асьвета |
| Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Ісая Бэрлін (па-ангельску: Isaiah Berlin; 9 чэрвеня 1909 — 5 лістапада 1997) — ангельскі філёзаф, гісторык ідэяў, тэарэтык. Ляўрэат Ерусалімскай прэміі 1979 году.
[рэдагаваць] Жыцьцяпіс
Ісая Бэрлін нарадзіўся ў Рызе, быў адзіным выжыўшым дзіцём у заможнай габрэйскай сям’і. Разам зь сям’ёю жыў у Пскове, відавочнік падзеяў лютаўскай і кастрычніцкай рэвалюцыяў 1917 году. Сям’я зьяжджае з Латвіі ў Ангельшчыну ў 1920 годзе. У 1935 годзе Ісая бліскуча скончвае Оксфардзкі ўнівэрсытэт, і атрымлівае ступень магістра. У 1941 годзе Ісая Бэрлін працаваў у брытанскай службе інфармацыі ў Нью-Ёрку. У 1942—1945 гадох ён — першы сакратар брытанскага пасольства ў ЗША, яго справаздачы пра настроі ў Вашынгтоне зь вялікай увагай вывучаў Ўінстан Чэрчыль.
У 1974 г. ён становіцца прэзыдэнтам Брытанскай акадэміі. З 1975 г. І. Бэрлін — прафэсар сацыяльна-палітычных навук у каледжы Ўсіх Душ у Оксфардзе.
| Быць лібэралам, значыць жыць і даваць жыць іншым. | ||
|
—Ісая Бэрлін |
||
| Лібэральная дзяржава — гэта дзяржава з максымальнай воляй для адных індывідаў, сумяшчальнай з максымальнай воляй для іншых індывідаў. У дзяржавы павінна быць адказнасьць перад людзьмі, і яна павінна абараняць слабых ад моцных. | ||
|
—Ісая Бэрлін |
||
У 1957 годзе каралева Вялікабрытаніі ўзьвяла Ісаю Бэрліна ў рыцарскі сан, а ў 1971 годзе ён стаў кавалерам ордэна «За заслугі». Памёр у 1997 годзе.
[рэдагаваць] Працы
- 1939 «Карл Маркс» (Karl Marx: His Life and Environment)
- 1953 «Вожык і ліса» (The Hedgehog and the Fox: An Essay on Tolstoy's View of History)
- 1955 «Гістарычная непазьбежнасьць»
- 1956 «Стагодзьдзе асьветы» (The Age of Enlightenment: The Eighteenth-Century Philosophers)
- 1958 «Дзьве канцэпцыі волі»
- 1969 «Чатыры эсэ пра волю» (Four Essays on Liberty)
- 1978 «Рускія мысьляры» (Russian Thinkers)
- 1978 «Паняцьці й катэгорыі» (Concepts and Categories: Philosophical Essays)
- 1979 «Супраць плыні» (Against the Current: Essays in the History of Ideas)
- 1980 «Асабістыя ўражаньні» (Personal Impressions)
- 1990 «Скрыўленае дрэва чалавецтва: часткі з гісторыі ідэй» (The Crooked Timber of Humanity: Chapters in the History of Ideas)
- 1996 «Сэнс рэальнасьці» (The Sense of Reality: Studies in Ideas and their History)
Шматлікія працы І. Бэрліна прысьвечаны гісторыі рускай думкі, у прыватнасьці, нараджэньню рускай інтэлігенцыі, яе ўнёску ў лібэралізм і яе разладу з заходнім лібэралізмам.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
| Ляўрэаты Ерусалімскай прэміі | |
|---|---|
|
Бэртран Расэл (1963) · Макс Фрыш (1965) · Андрэ Шварц-Барт (1967) · Іньяцыё Сылонэ (1969) · Хорхэ Луіс Борхэс (1971) · Эжэн Ёнэско (1973) · Сымона дэ Бавуар (1975) · Актавіё Пас (1977) · Ісая Бэрлін (1979) · Грэм Грын (1981) · Відыядхар Сураджпрасад Найпал (1983) · Мілан Кундэра (1985) · Джон Максвэл Кутзэе (1987) · Эрнэста Сабата (1989) · Зьбігнеў Гэрбэрт (1991) · Штэфан Гайм (1993) · Марыё Варгас Льлёса (1995) · Хорхэ Сэмпрун (1997) · Дон Дэліла (1999) · Сьюзан Зонтаг (2001) · Артур Мілер (2003) · Антоніё Лоба Антунэш (2005) · Лешак Калакоўскі (2007) · Харукі Муракамі (2009) · Іэн Мак'юэн (2011)
|
|