Іслач

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака
Іслач
Іслач
Рака Іслач увясну
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Глушынцы
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 102 км
Сярэднегадавы сьцёк 10 м³/с
Плошча басэйну 1330 км²
Нахіл воднай паверхні 1,9 ‰
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Іслач — рака ў Менскай і Гарадзенскай абласьцях, левы прыток ракі Бярэзіна (басэйн Нёмана). Даўжыня 102 км. Плошча вадазбору 1330 км². Выдатак вады ў вусьці каля 10 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9‰.

Зьмест

Асноўныя прытокі [рэдагаваць]

Агульныя зьвесткі [рэдагаваць]

Пачынаецца каля вёскі Глушынцы Койданаўскага (Дзяржынскага) раёну, цячэ ў межах Менскага ўзвышша, у нізкай плыні праз Налібоцкія лясы. Упадае ў Бярэзіну на паўднёвым усходзе ад вёскі Бакшты Іўеўскага раёну.

Даліна ў вярхоўі трапэцападобная, глыбока ўрэзаная; у сярэдняй плыні скрынкападобная, шырынёй 300—500 м. Абалона ў вярхоўі роўная, шырыня яе 30—50 м, у нізоўі паступова пашыраецца да 2 км, месцамі забалочаная. Рэчышча зьвілістае, зарэгулявана 3 плацінамі; яго шырыня 10—40 м. На ўсім працягу трапляюцца невялікія выспы. Берагі стромкія, абрывістыя.

Замярзае ў пачатку сьнежня, крыгалом у пачатку сакавіка[1].

Рэльеф [рэдагаваць]

Разьмяшчаецца на заходнім схіле Менскага ўзвышша. Рэльеф у верхняй частцы дробнаўзгорысты, у ніжняй — уяўляе нізінную раўніну, якая зьяўляецца часткай Налібоцкай пушчы.

Расьліннасьць [рэдагаваць]

Берагі пакрывае хмызьняк, ад р. Волмы да в. Замостныя — часткова лес. Лясы мяшаныя. Балоты часьцей сустракаюцца ў абалоне ракі і яе прытокаў[2].

Жывёльны сьвет [рэдагаваць]

Адна зь нешматлікіх рэчак Беларусі, у якой водзіцца стронга ручаёвая.

Рэкрэацыя [рэдагаваць]

Лясныя масівы абапал ракі, маляўнічасьць і хуткая плынь вабяць турыстаў, у тым ліку воднікаў.

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994.
  2. ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі(рас.)

Літаратура [рэдагаваць]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.