Ісмэна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тыдэй забівае Ісмэну

Ісмэна (па-старажытнагрэцку: Ἰσμήνη) — у старажытнагрэцкай міталёгіі[1] бэатыйская гераіня, якая лічылася заснавальніцай адной з бэатыйскіх абшчын.

У розных варыянтах паданьняў пра Эдыпа Ісмэна зьяўляецца яго дачкой то ад Якасты[2], то ад Эўрыганэі. У Сафокла («Эдып у Калоне») Ісмэна ў Атыцы далучаецца да свайго бацькі, які вандруе з Антыгонай.

Паводле Ёна Хіёскага, Ісмэна і Антыгона спалены ў храме Геры Ляадамантам (сынам Этэокла).

Паэт Мімнэрм пісаў, што Ісмэна была ў любоўнай сувязі зь нейкім Феаклімэнам і была па намове Атэны забіта Тыдэем падчас спатканьня зь ім, каля крыніцы, якая таксама стала звацца Ісмэна[3].

Гераіня трагедыі Эсхіла «Сямёра супраць Тываў», трагедый Сафокла «Эдып у Калоне» і «Антыгона».

У гонар Ісмэны названы астэроід (190) Ісмэна, адкрыты ў 1878 годзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.570-571
  2. ^ Псэўда-Апалядор. Міталягічная бібліятэка III 5, 8
  3. ^ Салустий. Предисловие к «Антигоне» // Софокл. Драмы. М., 1990. С.458