Ісьляндцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ісьля́ндцы — народ у Паўночнай Эўропе, асноўнае насельніцтва Ісьляндыі.

Тэрыторыя пражываньня і колькасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульная колькасьць ісьляндцаў — больш за 250 тыс. чалавек, зь іх каля 230 тыс. — у Ісьляндыі, групамі да 10 тыс. чалавек ісьляндцы пражываюць таксама ў Канадзе і ЗША, па некалькі тысячаў чалавек у Нарвэгіі і Даніі.

Ісьляндцы складаюць 90 — 95% насельніцтва Ісьляндыі.

Мова і рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Ісьляндзкая мова

У ісьляндзкай мове, што належыць да скандынаўскай падгрупы германскай групы індаэўрапейскай моўнай сям’і, амаль што няма дыялектнага падзелу. Ісьляндзкая мова, будучы кансэрватыўнай, захавала вельмі старажытныя рысы. Пісьменнасьць на аснове лаціны. Першыя ўзоры яе адносяцца да 11 стагодзьдзя

Паводле веравызнаньня ісьляндцы пераважна лютаране.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходжаньне ісландцаў вывучанае добра, больш таго — задакумэнтаванае. У прыватнасьці, ў «Кніге пра ўзяцьцё зямлі» (ХІІ-ХІІІ стагодзьдзі) згадваюцца імёны першапасяленцаў ІХ-Х стагодзьдзяў — нарвэжцаў.

Ісьляндыя на мапе Эўропы

Першым пастаянным насельнікам Ісьляндыі лічыцца Інгальф Арнарсан (Ingólfur Arnarson), які асеў на востраве каля 874 году. Далейшы пэрыяд — з 874 па 930 год — пэрыяд засяленьня Ісьляндыі.

У 930 годзе былі скліканыя першыя агульнаісьляндзкія зборы (альтынг). Пэрыяд іх бесьперапыннай дзейнасьці (да 1030 году) ў гысторыі Ісьляндыі атрымаў назву «эра народаўладзьдзя» і апеты ў ісьляндзкіх сагах. Тады ж, у 1000 годзе было прынятае хрысьціянства.

У 1262—1264 гадах Ісьляндыя ў выніку унутраных разладаў падпала пад уплыў Нарвэгіі, але з прычыны таго, што Нарвэгія сама ў 1380 годзе была падпарадкаваная Даніі (Кальмарская унія), а ў 1537 годзе страціла статус каралеўства, Ісьляндыя апынулася пад ўладай Даніі.

Насуперак цяжкай эканамічнай і палітычнай сытуацыі з канца ХVІІІ стагодзьдзя адбываецца ўздым нацыянальнай сьвядомасьці ісьландцаў і захаваньне старажытных рысаў іх культуры і мовы.

У ХІХ стагодзьдзі нацыянальна-вызвольны рух узначаліў Ёўн Сігурдсан (Jón Sigurðsson). Першым значным посьпехам руху было аднаўленьне дзейнасьці альтынгу у 1843 годзе. Нарэшце, ў 1874 годзе Ісьляндыя атрымала аўтаномію.

Зь сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя ісьляндцы актыўна эмігруюць у Паўночную Амэрыку.

На пачатак ХХ стагодзьдзя валоданьне Даніяй Ісьляндыі заставалася фармальным. 30 сьнежня 1918 году урад Даніі быў змушанны надаць Ісьляндыі незалежнасьць. А цягам Другой сусьветннай вайны пры падтрымцы Вялікабрытаніі і ЗША, менавіта 16 чэрвеня 1944 году альтынг Ісьляндыі прыняў рэспубліканскую канстытуцыю, на наступны дзень Ісландыя была абвешчаная рэспублікай, такім чынам канчаковай незалежнай краінай. Першым прэзыдентам Ісьляндыі стаў Свэйн Б'ёрнсан.

У 2007 годзе у штогадовай справаздычы ААН ў галіне чалавечага патэнцыялу Ісьляндыя названая найбольш пасьпяховай краінай.