Іудзіна пакаленьне
Іудзіна пакаленьне — паводле біблейскага паданьня, сваю радаслоўную вядзе ад Іуды, чацьвёртага сына патрыярха Якава ад Ліі. Іуда (Іегуда) ў перакладзе азначае пахвала або слава богу. Імя гэта было надзвычай папулярным у габрэйскай гісторыі. Першапачатковыя зьвесткі пра Іуду ў Бібліі надзвычай скупыя. Вядома толькі, што хоць ён і падзяляў зь іншымі сваімі братамі нянавісць да Іосіфа, сына сваёй цёткі Рахілі, другой жонкі Якава, аднак быў больш памяркоўны і спагадлівы і параіў братам лепш прадаць Іосіфа праезжым купцам, чым забіць. 3 яго племені ў Бібліі выводзіцца радаслоўная Ісуса Хрыста. Калі пасьля сьмерці цара Саламона адбыўся падзел яго царства, Іудзіна пакаленьне стварыла асобнае Юдэйскае царства, якое займала паўднёвую Палестыну са сталіцай Іерусалімам і праіснавала да заваяваньня яго Навухаданосарам II у 586 да н. э.[1]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Скарына Ф. Творы:... С. 165.
Літаратура [рэдагаваць]
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С. 165. ISBN 5-343-00151-3.