Іцхак Пэрэльман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Іцхак Пэрэльман
Itzhak Perlman
יצחק פרלמן
Ed Sullivan - Itzhak Perlman 1958.jpg
Дата нараджэньня 31 жніўня 1945 (69 гадоў)
Месца нараджэньня Тэль-Авіў, Брытанскі мандат у Палестыне
Гады творчасьці 1963 — цяпер
Краіна Ізраіль
Прафэсіі дырыгент, пэдагог, скрыпач
Інструмэнты скрыпка
Жанры клясычная музыка, джаз, клезьмер, барока
itzhakperlman.com

Іцха́к Пэрэльма́н (Пэ́рльман; на іўрыце: יצחק פרלמן, па-ангельску: Itzhak Perlman; нарадзіўся 31 жніўня 1945, Тэль-Авіў, Брытанскі мандат у Палестыне) — ізраільска-амэрыканскі скрыпач, дырыгент. Ляўрэат некалькіх прэміяў Грэмі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяцінства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацькі Іцхака, Хаім і Шашана Пэрэльманы, у 1930-я імігравалі з Польшчы ў Палестыну, дзе пазнаёміліся й ажаніліся. Іцхак упершыню зацікавіўся скрыпкай, пачуўшы канцэрт клясычнае музыкі па радыё. Бацькі хацелі аддаць яго ў трохгадовым узросьце ў Шуляміцкую кансэрваторыю(en), аднак яго не прынялі з-за недастатковага ўзросту для ігры на скрыпцы[1]. Тады ён самастойна засвоіў ігру на цацачнай скрыпцы, а пасьля працягнуў навучаньне ў Шуляміцкай кансэрваторыі і Музычнай акадэміі ў Тэль-Авіве.

У чатырохгадовым узросьце Іцхак Пэрэльман падхапіў поліяміэліт, і ў яго адняліся ногі. З тае пары ён вымушаны карыстацца мыліцамі ці электрычным крэслам, на якім сядзіць падчас сваіх выступаў.

У 1958 сям’я Пэрэльманаў пераехала ў Злучаныя Штаты, а пасьля двух выступаў на шоў Эда Салівана Іцхак займеў фінансавую падтрымку дзеля працягу навучаньня[2]. Ён стаў вучнем Джульярдзкай школы ў Нью-Ёрку.

Выступы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эд Саліван віншуе Іцхака Пэрэльмана пасьля канцэрту (1958)

У 1963 адбыўся дэбют Іцхака Пэрэльмана ў Карнэгі-холе, а ў наступным року ён стаў пераможцам конкурсу Левэнтрыта. Неўзабаве ён пачаў актыўна выступаць у турах. Сьпявае басам.

Акрамя выкананьня клясычнае музыкі, Пэрэльман таксама іграў джаз і клезьмер. Запісаў некалькі песьняў для фільмаў, найбольш вядомы зь якіх — «Сьпіс Шындлера» рэжысэра Джона Ўільямза. Разам зь віялянчэлістам Ё-Ё Ма удзельнічаў са сваёй скрыпкай у запісе мэлёдыяў для фільму «Мэмуары гейшы».

Іцхак Пэрэльман іграе на скрыпцы(en) італійскага майстра Антоніё Страдывары, створанай ў 1714 року, а таксама на Сарэ Джузэпэ Гварнэры.

Дырыгент[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэрэльман па запрашэньні выступае дырыгентам Дэтройцкага сымфанічнага аркестра. У 2002—2004 быў музычным кансультантам Сэнт-Люіскага сымфанічнага аркестра. З 2007 зьяўляецца мастацкім кіраўніком і галоўным дырыгентам Ўэстчэстэрскага філярманічнага аркестра.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іцхак Пэрэльман жыве ў Нью-Ёрку з жонкай Тобі, таксама клясычнай скрыпачкай. Маюць пяцёх дзяцей: Ноя, Наву, Ляору, Рамі і Арыэлу.

Honors and awards[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Israeli Violin Prodigy Admits He Likes Jazz. Proquest.com. Праверана october 1, 2011 г.
  2. ^ Ицхак Перлман — Еврейский скрипач, известный всему миру(рас.) Музыка скрипки Праверана 5 жніўня 2013 г.
  3. ^ а б Perlman awards Праверана March 25, 2008 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Іцхак Пэрэльмансховішча мультымэдыйных матэрыялаў