Іўеўскі раён
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Іўеўскі раён | |
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Іўе |
| Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
| Насельніцтва (2009) | 28 891[1] |
| Шчыльнасьць | 15,21 чал./км² |
| Плошча | 1,9 тыс. км² |
| Месцазнаходжаньне Іўеўскага раёну | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +2 |
| Тэлефонны код | +375-15-95 |
| Паштовыя індэксы | 231 3хх |
І́ўеўскі раён, Івейскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,9 тыс. км². Насельніцтва — 28 891 чалавек (2009). Сярэдняя шчыльнасьць — 15 чалавек на 1 км². Адміністрацыйны цэнтар — места Іўе.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфічнае становішча
Іўеўскі раён мяжуе з Воранаўскім, Лідзкім, Наваградзкім і Ашмянскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, Валожынскі і Стаўпецкім раёнамі Менскай вобласьці і Летувай на паўночным захадзе.
[рэдагаваць] Рэльеф і карысныя выкапні
Тэрыторыя раёну знаходзіцца ў межах Лідзкай раўніны на поўначы і Нёманскай нізіны на поўдні. Рэльеф раўнінны. На 50% тэрыторыі вышыня рэльефу складае 150—200 мэтраў над узроўнем мора, 50% — ніжэй за 150 м. Найвышэйшы пункт — 243,4 мэтры (8 км на паўднёвы захад ад вёскі Трабы).
Карысныя выкапні: торф, пяскова-жвіровы матэрыял, будаўнічыя пяскі, крэйда, гліны.
[рэдагаваць] Клімат і расьліннасьць
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,2 °C, ліпеня 17,6 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 610 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду — 191 дзень.
Лясы пераважаюць іглічныя, яны займаюць 44,7% тэрыторыі раёну, зь іх 22,3% — штучныя насаджэньні. Найвялікшая лясістасьць — на паўднёвым усходзе і паўдночным захадзе раёну, на ўсходзе знаходзіцца частка (20 тыс. га) лясоў Налібоцкай пушчы. Балоты займаюць каля 4,7% тэрыторыі раёну. Найбуйнейшыя балотныя масівы — Сіма, Жыжма, Чырвонае балота.
Глебы дзярнова-падзолістыя (40%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (29,4%), тарфяна-балотныя (11,6%), дзярновыя і дзярнова-карбанатавыя забалочаныя (12,3%).
Нацыянальны парк Налібоцкая пушча, заказьнікі мясцовага значэньня: біялягічны — Урочышча Чырвонае, ляндшафтны — Разлады.
[рэдагаваць] Гідраграфія
Найбуйнейшыя рэкі — Нёман з прытокамі Гаўя (з Жыжмай, Клявой, Алітай і Іўнянкай) і Бярэзіна (зь Іслаччу й Чапунькай). На тэрыторыі раёну разьмяшчаецца Лаздунскае вадасховішча.
[рэдагаваць] Насельніцтва
Насельніцтва раёну складае 28 891 чалавек, зь іх 13 508 мужчын (46,76%) і 15 383 жанчын (53,24%). Гарадзкога насельніцтва 9 675 чалавек (33,38%)[1].
[рэдагаваць] Гаспадарчая дзейнасьць
Агульная плошча сельскагаспадарчых земляў складае 79,2 тыс. га, зь іх асушаных — 25,7 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: сьвінагадоўля, мяса-малочная жывёлагадоўля і конегадоўля, вырошчваюць збожжавыя, алейныя і кармавыя культуры, цукровыя буракі, лён, бульбу.
Прадпрыемствы: харчовай прамысловасьці, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная лінія Ліда — Маладэчна, аўтамабільная дарога Горадня — Менск. Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць раённы цэнтар зь местамі Наваградак і Ашмяны.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Сьвятога Мікалая (XVI ст.) і руіны вялікалітоўскага замка (XV ст.) ў в. Геранёны, касьцёл Раства Найсьвяцейшай Панны Марыі (XVIII ст.) у в. Дуды, сядзіба Ўмястоўскіх (XVIII — пач. ХІХ стст.) у в. Жамыслаўль, касьцёл Сьвятых Пятра і Паўла з кляштарам бэрнардынцаў (XV—XVIII стст.) у мястэчку Іўе, касьцёл Сьвятых Сымона і Тадэвуша (пач. ХХ ст.) у в. Лаздуны, касьцёл Сьвятога Казімера (пач. ХХ ст.) і капліца (кан. ХІХ ст.) у в. Ліпнішкі, Сьвята-Пакроўская царква ў в. Мікалаева (2-я палова ХІХ ст.), Сьвята-Траецкая царква (пач. ХХ ст.) у в. Морына, касьцёл сьвятога Ўладыслава (пач. ХХ ст.) у в. Суботнікі, касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (ХІХ ст.) у в. Сурвілішкі, касьцёл Раства Найсьвяцейшай Панны Марыі (пач. ХХ ст.) і былая вуніякая Сьвята-Петра-Паўлаўская царква (XVIII ст) у в. Трабы, Сьвята-Варварынская царква (ХІХ ст.) у в. Чапунь, Сьвята-Мікалаеўская царква (1840) у в. Юрацішкі.
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Уладзіслаў Брахоцкі (1810—1896) — грамадзкі дзяяч.
- Янка Пазьняк (1887—1939) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч, выдавец, публіцыст, палітык.
- Зянон Пазьняк — беларускі палітык і грамадзкі дзяяч, адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».
[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У складзе раёну гарадзкі пасёлак Юрацішкі, 373 сельскія населеныя пункты (1999), Юрацішкаўскі пасялковы савет і 10 сельсаветаў: Бакштаўскі, Геранёнскі, Іўеўскі, Лаздунскі, Лелюкінскі, Ліпнішкаўскі, Морынскі, Суботніцкі, Трабскі, Эйгердаўскі.
[рэдагаваць] Літаратура
- Ивьевский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Іўеўскі раён | |
|---|---|
| Места | |
| Мястэчка | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
|
Гарадзенская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Астравецкі · Ашмянскі · Бераставіцкі · Ваўкавыскі · Воранаўскі · Гарадзенскі · Дзятлаўскі · Зэльвенскі · Іўеўскі · Карэліцкі · Лідзкі · Мастоўскі · Наваградзкі · Слонімскі · Смаргонскі · Сьвіслацкі · Шчучынскі
|
|
| Гарады | ||
| Мястэчкі |
Астрына · Воранава · Вялікая Бераставіца · Жалудок · Зэльва · Казлоўшчына · Карэлічы · Краснасельскі · Любча · Наваельня · Поразава · Радунь · Рось · Сапоцкін · Юрацішкі
|
|
| Баранавіцкая вобласьць БССР (на 1939) | |
|---|---|
| Цэнтар вобласьці | |
| Раёны |
Быценскі • Васілішкаўскі • Валожынскі • Воранаўскі • Гарадзішчанскі • Дзятлаўскі • Жалудоцкі • Зэльвенскі • Івянецкі • Іўеўскі • Казлоўшчынскі • Карэліцкі • Клецкі • Лідзкі • Любчанскі • Ляхавіцкі • Мастоўскі • Мірскі • Наваградзкі • Навамыскі • Нясьвіскі • Радунскі • Слонімскі • Стаўпецкі • Шчучынскі • Юрацішкаўскі
|
| Цэнтры раёнаў | |
| Гарадзенская вобласьць БССР (1944—1990) | |
|---|---|
| Цэнтар вобласьці | |
| Раёны |
Астравецкі (1960—1962, з 1965) · Ашмянскі (з 1960) · Бераставіцкі (1944—1962, з 1966) · Васілішкаўскі (1944—1960) · Ваўкавыскі · Воранаўскі · Гарадзенскі · Дзятлаўскі (1954—1962, з 1965) · Жалудоцкі (1944—1962) · Зэльвенскі (1944—1962, з 1966) · Іўеўскі (з 1954) · Казлоўшчынскі (1954—1960) · Карэліцкі (1954—1962, з 1965) · Лідзкі · Любчанскі (1954—1956) · Мастоўскі (1944—1962, з 1965) · Мірскі (1954—1956) · Наваградзкі (з 1954) · Поразаўскі (1944—1960) · Радунскі (1944—1962) · Ружанскі (1944—1954) · Скідальскі (1944—1962) · Слонімскі (з 1954) · Смаргонскі (з 1960) · Сапоцкінскі (1944—1959) · Сьвіслацкі · Шчучынскі
|
| Цэнтры раёнаў | |