Іўрыт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Іўрыт (на іўрыце עִבְרִית — «габрэйская мова») — мова семіцкай сям'і, адзна зь дзяржаўных моваў Ізраіля, мова некаторых габрэйскіх суполак дыяспары, «сьвятая мова» юдаізму.

Зьмест

Паходжаньне і ўзрост [рэдагаваць]

У другой палове другога тысячагоддзя да н. э. іўрыт становіцца самастойнай семіцкай мовай, канчаткова адасобіўшыся ад роднасных моў і дыялектаў. Самая старажытная літаратурная крыніца на іўрыце з выяўленых да цяперашняга часу — «Песьня Дэворы» (12 стагодзьдзе да н. э.). Пасьля гэты твор увайшоў у тэкст Старога запавету («Кніга Судзьдзяў Ізлаілевых», гл. 5).

Самы старажытны надпіс на іўрыце, «каляндар з Гезэру», датуецца X стагодзьдзем да н. э.

Іўрыт — аднагодак старажытнагрэцкай, старажытнаіндыйскай і кітайскай і зьяўляецца адной з найстаражытнейшых моваў свету. Такім чынам, яна шмат старэй лаціны.

Этапы разьвіцьця [рэдагаваць]

Біблейскі іўрыт (XII—II стст. да н. э.) [рэдагаваць]

Пасьлябіблейскі іўрыт (I стагодзьдзе да н. э.II стагодзьдзе н. э.) [рэдагаваць]

Іўрыт эпохі Талмуда і Маса́рэтаў (III—V стст. н. э.) [рэдагаваць]

Сярэднявечны іўрыт (X—XVIII стст.) [рэдагаваць]

Іўрыт XIX стагодзьдзя [рэдагаваць]

Адроджаны іўрыт (з пачатку XX стагодзьдзя) [рэдагаваць]

Адраджэньне іўрыту [рэдагаваць]

Адраджэньне габрэйскай мовы адбывалася ў Эўропе ды Ізраілі цягам 1920 стагодзьдзяў праз ператварэньне з мовы набажэнстваў у паўсядзённую, гутарковую ды пісьмовую мову. Ставілася ў якасьці адной з задачаў сіянісцкага руху ды Дзяржавы Ізраіль ад заснаваньня ў 1948 годзе. Суправаджалася перайманьнямі з жыдоўскай мовы.

Іўрыт у СССР [рэдагаваць]

Яшчэ пастановай РНК у 1919 годзе іўрыт у СССР быў абвешчаны рэлігійным, і выкладаньне на ім у габрэйскіх школах забароненае. З тых часоў прыхільнікі іўрыту ў СССР прыраўноўваліся да сіяністаў (гэта значыць «здраднікаў савецкай Радзіме» або нават «расістам»). А значыць, іх лёгка маглі выгнаць з працы або з ВНУ, а некаторыя настаўнікі іўрыту нават былі асуджаныя на турэмнае зьняволенне па розных зачэпках.

У савецкай літаратуры іўрыт вельмі доўга звалі «старажытнагабрэйскім», нават калі пытаньне яго адраджэньня ў Ізраілі быў гістарычна вырашаны. Рабілася гэта з чыста кан'юктурных палітычных меркаваньняў, з мэтай проціпастаўленьня «старой і мёртвай» мовы іўрыт «сучаснай і жывой» габрэйскай мове — ідышу.

Назоў [рэдагаваць]

Само слова עִבְרִית іўрыт перакладаецца з мовы іўрыт як прыметнік «габрэйская». Жаночы род тут ужываецца таму, што назоўнік שפה сафа́ («мова», «маўленьне»), да якога звычайна ставіцца гэты прыметнік, на іўрыце жаночага роду.

Пісьмо і чытаньне [рэдагаваць]

Літары [рэдагаваць]

Гл. таксама [рэдагаваць]