Іў Сэн Ларан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Іў Сэн Ларан
Yves Saint Laurent
Род дзейнасьці мода
Дата нараджэньня 1 жніўня 1936
Месца нараджэньня Сьцяг Альжыру Аран, Альжыр
Дата сьмерці 1 чэрвеня 2008
Месца сьмерці Сьцяг Францыі Парыж, Францыя

Іў Сэн Лара́н (па-француску: Yves Saint Laurent; 1 жніўня 1936, Аран, Альжыр1 чэрвеня 2008, Парыж) — францускі мадэльер, які панаваў у сьвеце высокай моды у 1960-я і 1970-я гг. Пасьля сьмерці Крысьціяна Дыёра, у якога Іў пачынаў асыстэнтам, у 1957 г. устаў на чале яго мадэльнага дом (яму быў 21 год). Увёў у жаночую моду элемэнты мужчынскага гардэроба — скураныя пінжакі, боты па бядро й нават смокінгі (1966). Лічыцца заснавальнікам стылю ўнісэкс. Быў першым, хто запрасіў цёмнаскурых мадэляў для ўдзелу ў паказах мод сваіх калекцый.

[рэдагаваць] Біяграфія

У 1953 годзе прыехаў у Парыж, вучыўся на курсах маляваньня «ад-куцюр». З 1955 па 1957 гг., па запрашэньні Крысьціяна Дыёра, працаваў яго асыстэнтам. Пасьля нечаканай сьмерці Дыёра, стаў мастацкім дырэктарам фірмы «Дыёр». У 1958 годзе выпусьціў сваю першую калекцыю «Трапэцыя», якая заслужыла трыўмф. У тым жа годзе быў закліканы на ваенную службу і адпраўлены на фронт у Афрыку; праз 20 дзён зь ім здарыўся нэрвовы зрыў і Сэн Ларан быў дэмабілізаваны; праходзіў лячэньне ў псыхіятрычнай клініцы, дзе яго лячылі электрашокам.

У 1961 г. заснаваў, разам са сваім сябрам П'ерам Бэржэ, які ўгаварыў амэрыканскага мільярдэра Марка Робісана зрабіць фундуш у некалькі мільёнаў франкаў, мадэльны дом «Yves Saint Laurent», каротка «YSL». Першая калекцыя новага дома моды выйшла ў 1962 годзе. У 1964 годзе выпусьціў свае першыя парфума «Y» ад Сэн Ларана. Калекцыя 1965 года была створаная па матывах жывапісу Мадыльяні. Калекцыя 1966 года прапанавала ўпершыню ў сьвеце моды смокінг для жанчын, які стаў своеасаблівай маркай дома моды Сэн Ларана. У 1971 годзе пазіраваў голым для рэклямнай фатаграфіі сваёй новай парфумы для мужчын. У 1977 годзе выпусьціў парфуму «Опіюм», які карыстаецца сусьветным посьпехам. У 1983 г. стаў першым мадэльерам, якому пры жыцьці была прысьвечаная выстава ў нью-ёрскім музэі Мэтрапалітэн. У 1985 годзе атрымаў Оскара высокай моды за сваю шматгадовую працу. Канчаткова адышоў ад справаў у студзені 2002 г.

1 чэрвеня 2008 года, ва ўзросьце 72 гадоў, сканаў у сваёй парыскай хаце пасьля працяглай хваробы. Пахаваньні, якія прызначаліся на 6 чэрвеня, былі перанесеныя на 5-е па просьбе прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Іў Сэн Ларансховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады