Ўолтэр Кронкайт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ўолтар Кронкайт»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ўолтэр Кронкайт

Ўолтэр Кронкайт (па-ангельску: Walter Cronkite; 4 лістапада 1916 — 17 ліпеня 2009[1]) — амэрыканскі журналіст, вядучы на тэлеканале CBS. Кронкайт прыйшоў на CBS у 1950 годзе, вядучым навінавых выпускаў ён стаў у 1962 годзе. Неўзабаве ён атрымаў папулярнасць як «чалавек, якому давяраюць усе».

Яшчэ большую папулярнасць Кронкайту прынёс ягоны дакумэнтальны фільм пра вайну ў Віетнаме, які ён зьняў у 1968 годзе. У гэтым фільме журналіст заявіў пра неабходнасьць вывесьці амэрыканскія войскі з краіны, бо ЗША гэтую вайну выйграць ня змогуць.

Яму давялося асвятляць такія падзеі, як забойства прэзыдэнта Джона Кенэдзі і змагара за расавую роўнасць Мартына Лютэра Кінга, Ўотэргейцкі скандал, высадка астранаўтаў на Месяц, захоп закладнікаў у амэрыканскім пасольстве ў Іране і шмат іншых.

Кронкайт перастаў весьці навінавыя выпускі ў 1981 годзе, хоць да астатняга дня знаходзіўся ў штаце тэлекампаніі, зрэдку зьяўляючыся на экране. У 2006 ён заклікаў прэзыдэнта Буша вывесьці войскі з Іраку.

Ў. Кронкайт быў уганараваны шэрагам прэстыжных журналісцкіх прэміяў. Яго прафэсійныя мэтады выкладаліся студэнтам-журналістам у шматлікіх краінах сьвету, у прыватнасьці ў СССР.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]