Ўэйк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мапа атола Ўэйк

Ўэ́йк (па-ангельску: Wake Island) — атол у Ціхім акіяне, знаходзіцца паміж Гаваямі і Паўночнымі Марыянамі. Выспа зьяўляецца залежнай тэрыторыяй Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ўэйк складаецца з трох каралавых выспаў (Ўэйк, Піл і Ўілкс), якія абкружаюць лягуну. Агульная плошча атолу складае 6,5 км², а берагавая лінія налічвае 33,8 км. Ўэйк не мае пастаяннага насельніцтва, тут працуюць толькі каля 200 кантрактных працоўных.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ўэйк не зьяўляецца тэрыторыяй ЗША ў поўным сэнсе гэтага слова, ім кіруе Міністэрства замежных справаў ЗША, але на практыцы знаходзіцца пад кіраўніцтва Вайскова-паветраных сілаў ЗША.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Атол быў адкрыты гішпанцамі ў 1568 годзе. Назву атол атрымаў у гонар брытанскага капітана Ўільяма Ўэйка, які высадзіўся тут у 1796 годзе. 4 лютага 1898 года выспы былі анэксаваныя Злучанымі Штатамі, а 17 студзеня 1899 года статус выспаў быў аформлены як амэрыканская залежная тэрыторыя. У 1935 годзе авіякампанія ПанАм пабудавала тут невялікі аэрадром для абслугі авіярэйсаў паміж ЗША і Кітаем.

У 1941 годзе на атоле была пабудавана вайсковая база амэрыканскага войска. Тут знаходзілася 517 вайскоўцаў і 1221 цывільных працоўных.

Пад час атакі на Пірл Харбар 8 сьнежня 1941 года Японія зьдзейсьніла паветраную атаку на атол. Бітва за Ўэйк скончылася 23 сьнежня заняцьцем выспы японскімі войскамі. На працягу Другой Сусьветнай вайны атол толькі некалькі разоў бамбардаваўся амэрыканскай авіяцыяй і заставаўся пад японскім кантролем да канца вайны. Японскі гарнізон капітуляваў 4 верасьня 1945 года.

У чэрвені 1947 года вайсковая база была закрытая, а кіраўніцтва над атолам перайшло да цывільнай ўлады. З 1962 да 1972 года атолам кіравала Міністэрства замежных справаў, а потым кіраўніцтва перайшло да Вайскова-паветраных войскаў. У 1994 годзе кіраўніцтва перайшло да Міністэрства Абароны (тут павінны былі быць разьмешчаныя элемэнты амэрыканскай супрацьпаветранай абароны), а ў 1997 годзе выспа вярнулася пад кіраўніцтва Міністэрства замежных справаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ўэйксховішча мультымэдыйных матэрыялаў