Ўэйн Грэцкі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ўэйн Дуглас Грэцкі (па-ангельску: Wayne Douglas Gretzky; 26 студзеня 1961, Брэнтфард, Антарыё, Канада) — канадзкі хакеіст, цэнтральны нападнік. Адзін з самых вядомых спартсмэнаў XX стагодзьдзя. У 1978—1988 гг. выступаў за клуб «Эдмантан Ойлерз», зь якім чатыры разы выйграваў Кубак Стэнлі. У Нацыянальнай хакейнай лізе, дзе Грэцкі атрымаў мянушку «Вялікі», ён усталяваў 61 рэкорд і неаднаразова заваёўваў індывідуальныя прызы Лігі (уключаючы 9 прызоў самому каштоўнага гульцу і 10 — лепшаму бамбардзіру сезону). Быў у ліку 5 спартсмэнаў, якія запалілі агонь Алімпіяды-2010 у Ванкуверы. Увайшоў у сымбалічную зборную стагодзьдзя «Centennial All-Star Team» Міжнароднай фэдэрацыі хакея з шайбай.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ўэйн Грэцкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў