Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ўэст Бромўіч Альбіён (па-ангельску: «West Bromwich Albion Football Club»; таксама вядомы як «West Brom», «The Baggies», «Albion», «The Albion», «The Throstles», «W.B.A.») — прафэсійны ангельскі футбольны клюб, які базуецца ў горадзе Ўэст Бромўіч. У сэзоне 2008—2009 гадоў у Прэм’ер-Лізе заняў 20-е месца і вылецеў у Чэмпіянат Футбольнай Лігі. Практычна ўсю сваю гісторыю каманда выступае ў паласатай сіне-белай форме, аднак на працягу сваёй гісторыі ў «Ўэст Бромўіча» меліся й іншыя камплекты паласатых формаў (жоўта-зялёныя й чырвона-белыя).
Найбольш распаўсюджаная мянушка клюба сярод заўзятараў — Baggies (мяшкі, сумкі), якая зьявілася дзякуючы абвіслым працоўным штанам працоўных, якія падтрымлівалі каманду ў пачатку XX стагодзьдзя. Аднак маецца й іншая мянушкау — Throstles (дразды), бо першапачаткова на эмблеме клюба быў намаляваны дрозд, які сядзіць на бэльцы брамы, аднак пасьля яе замяніла галіна глогу.
Прынцыповымі супернікамі каманды зьяўляюцца некаторыя клюбы зь Мідлэндза: традыцыйным супернікам «Ўэст Бромўіча» быў клюб «Астан Віла», аднак у апошні час іхным асноўным супернікам па дэрбі зьяўляецца «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз».
Клюб быў заснаваны ў 1878 годзе, у 1888 годзе стаў адным з клюбаў-заснавальнікаў ангельскай футбольнай лігі. У сэзоне 1919—1920 гадоў станавіўся чэмпіёнам Ангельшчыны. Выступаў у Прэм’ер-лізе. У 1888, 1892, 1931, 1954 і 1968 гадах клюб заваёўваў Кубак Ангельшчыны па футболе.
- Чэмпіёны Ангельшчыны (1919/1920).
- Уладальнікі Кубка Ангельшчыны (1888, 1892, 1931, 1954, 1968).
- Уладальнікі Кубка Ангельскай Лігі (1966).
Па стане на 10 студзеня 2013 году
Ўэст Бромўіч Альбіён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў