Ўэст Гэм Юнайтэд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Ангельшчыны Ўэст Гэм Юнайтэд
West Ham United FC.png
Поўная назва West Ham United F.C.
Мянушкі Малатабойцы
Заснаваны 1895
Горад Лёндан, Ангельшчына
Стадыён Аптан Парк
Умяшчальнасьць: 35 303
Прэзыдэнт Дэйвід Саліван
Дэйвід Голд
Галоўны трэнэр Сэм Элардайс
Чэмпіянат Футбольная ліга
 · 2010—11 Прэм’ер-Ліга, 20 месца (паніжэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры

«Ўэст Гэм Юнайтэд» (па-ангельску: West Ham United) — ангельскі футбольны клюб зь Лёндану.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] ХIХ стагодзьдзе. Раньнія гады

Футбольны клюб «Ўэст Гэм» пачаў сваё існаваньне ў 1895 годзе, але пад іншай назвай. Тады каманду менавалі «Thames Ironworks F.C.». Малады клюб стаў гуляць у Лізе Лёндану праз год пасьля свайго стварэньня, і ў наступным сэзоне выйграў турнір. Затым ён уступіў у Другі Дывізіён Паўднёвай Лігі. «Малатабойцы» сьвяткавалі посьпех у першым сваім сэзоне ў новым турніры. У 1900 годзе клюб зьмяніў назву і стаў менавацца «West Ham United F.C.». Гэтую назву каманда захавала і па гэты дзень.

[рэдагаваць] ХХ стагодзьдзе

У 1923 годзе каманда гуляла ў фінале Кубка Ангельшчыны. «Ўэст Гэму» так-сяк атрымоўвалася трымацца на плаву ў Першым Дывізіёне, але ў 1932 годзе клюб выляцеў у Другі Дывізіён і знаходзіўся тамака даволі доўга — чвэрць стагодзьдзя.

У 50-я гады ХХ-га стагодзьдзя каманда стала прагрэсаваць. Прыйшоў новы трэнэр: Тэд Фэнтан, які разьвіваў таленты маладых гульцоў, што неўзабаве прынесла адчувальны вынік. Ён складаўся і ў тым, што ў 1958 годзе «Малатабойцы» ізноў увайшлі ў Першы дывізіён, выйграўшы чэмпіянат Другога Дывізіёна.

У 1961 годзе ў «Ўэст Гэме» зьмяніўся трэнэр. На месца Тэда Фэнтана прыйшоў Рон Грынвуд. Ён выкарыстаў распачынаньні папярэдняга трэнэра ў пляне маладых гульцоў. У дадатак ён набыў некалькі нядрэнных футбалістаў і зьмяніў схему гульні. Усё гэта прынесла посьпех камандзе Грынвуда — перамогу ў Кубку Ангельшчыне над «Прастанам» 3—2. Але яшчэ ў паўфінале малатабойцам атрымалася атрымаць перамогу над «Манчэстэр Юнайтэд». На гэтым каманда не спынілася. Неўзабаве «Ўэст Гэм» атрымаў сваю першую буйную перамогу на эўрапейскай арэне, абгуляўшы ў фінале Кубка кубкаў «Мюнхэн-1860».

Да 70-х гадоў сышлі некалькі вядучых гульцоў, а таксама і Грынвуд. Новым трэнэрам стаў Джон Лаял. З камандай Лаял выйграў Кубак Ангельшчыны у 1975. А у 1976 годзе «Ўэст Гэм» мог паўтарыць свой эўрапейскі посьпех і выйграць Кубак кубкаў у другі раз, але пацярпеў няўдачу, у фінале прайграўшы бэльгійскаму «Андэрлэхту». Далей становішча пагоршылася — каманда выляцела ў Другі Дывізіён у 1978 годзе.

Праз тры гады клюб вярнуўся, прычым у 1980 «Ўэст Гэм» у трэці раз за сваю гісторыю выйграў Кубак Ангельшчыны, а ў 1981 годзе быў блізкі да выйгрышу Кубка Лігі, але саступіў «Лівэрпулю». Неўзабаве каманда заняла трэцяе месца ў Першым Дывізіёне, што зьяўляецца для яе лепшым вынікам і па гэты дзень. У 1989 годзе «Ўэст Гэм» ізноў апусьціўся ў ніжні па ўзроўні Дывізіён, праз два гады ён вярнуўся, але ў 1992 годзе рушыла ўслед чарговае паніжэньне ў клясе.

У пачатку 90-х да трэнэра Білі Бондса далучыўся Гары Рэднап. Клюб адразу жа вярнуўся ў нядаўна створаную Прэм’ер-Лігу. Неўзабаве Рэднап застаўся адзін. Пры ім каманда трымалася ў Прэм'ер-Лізе, а ў 1999 годзе выйграла Кубак Інтэртота.

[рэдагаваць] Дасягненьні

[рэдагаваць] Бягучы склад

Па стане на 30 студзеня 2011 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Ангельшчыны Бр Робэрт Грын 1980
2 Сьцяг Новай Зэляндыі Аб Ўінстан Рыд 1988
4 Сьцяг Ўэйлзу Аб Дэні Гэбідан 1979
5 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джэймз Томкінс 1989
7 Сьцяг Ангельшчыны ПА К'еран Даер 1978
8 Сьцяг Ангельшчыны ПА Скот Паркер (віцэ-капітан) 1980
9 Сьцяг Ангельшчыны Нап Карлтан Коўл 1983
10 Сьцяг Ўэйлзу ПА Джэк Колісан 1988
11 Сьцяг Нямеччыны ПА Томас Гітцльшпэргер 1982
12 Сьцяг Мэксыкі ПА Пабла Барэра 1987
13 Сьцяг Партугаліі ПА Луіш Боа Мортэ 1977
14 Сьцяг Чэхіі ПА Радаслаў Ковач 1979
15 Сьцяг Ангельшчыны Аб Мэт'ю Апсан (капітан) 1979
16 Сьцяг Ангельшчыны ПА Марк Нубл 1987
17 Сьцяг ПАР Нап Бэні Макарці 1977
18 Сьцяг ЗША Аб Джонатан Спэктар 1986
19 Сьцяг Ангельшчыны Нап Фрэдзі Сырс 1989
20 Сьцяг Францыі ПА Жульен Фабэр 1983
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Сэнэгалу Нап Дэмба Ба 1985
22 Сьцяг Партугаліі Аб Мануель да Кошта 1986
23 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Аб Герыта Ілюнга 1982
25 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джуніёр Станіслас 1989
26 Сьцяг Ангельшчыны Нап Зэйвон Гайнз 1988
27 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джордан Спэнс 1990
28 Сьцяг Вугоршчыны Бр Пітэр Куруш 1988
29 Сьцяг Чэхіі Бр Марэк Штэх 1990
30 Сьцяг Францыі Нап Фрэдэрык Пік’ён 1978
31 Сьцяг Бэльгіі Бр Рууд Бафін 1987
32 Сьцяг Ангельшчыны ПА Гэры О'Ніл 1983
33 Сьцяг Нігерыі Нап Віктор Обіна (у арэндзе з «Інтэра») 1987
34 Сьцяг Ірляндыі Нап Робі Кін (у арэндзе з «Тотэнгэма») 1980
36 Сьцяг Ангельшчыны Аб Ўэйн Брыдж (у арэндзе з «Манчэстэр Сіці») 1980
37 Сьцяг Даніі Аб Лярс Якабсэн 1979
40 Сьцяг Ангельшчыны ПА Энтані Эдгар 1990
44 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джордан Браўн

[рэдагаваць] Вядомыя гульцы

[рэдагаваць] Галоўныя трэнэры

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Ўэст Гэм Юнайтэдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах