Ўільям Блэйк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ўільям Блэйк
William Blake
William Blake by Thomas Phillips.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні: William Blake
Нарадзіўся: 28 лістапада 1757
Лёндан
Памёр: 12 жніўня 1827
Лёндан
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: паэт, пісьменьнік, мастак, друкар, гравёр і містык
Гады творчасьці: 1788-1827
Напрамак: Рамантызм
Значныя творы: «Песьні нявіннасьці», «Песьні вопыту»

Ўі́льям Блэйк (па-ангельску: William Blake, нар. 28 лістапада 1757 года ў Лёндане – пам. 12 жніўня 1827 года ў Лёндане) – ангельскі паэт, пісьменьнік, мастак, друкар, гравёр і містык.

[рэдагаваць] Біяграфія

Блэйк нарадзіўся на Брод Стрыт, Гольдэн Сквэр у доме нумар 28 у Лёндане ў сям’і дробнага гандляра. Ён ніколі не наведваў школу, атрымліваючы адукацыю дома, дзе яго вучыла маці. Бацькі Блэйка былі пратэстантамі і вельмі рэлігійнымі людзьмі, дзякуючы чаму, на жыцьцё мастака аказала значны ўплыў Біблія. У дзесяцігадовым узросьце праявіўся мастацкі талент і бацькі аддалі яго ў школу малюнку. У гэтым жа ўзросьце Блэйк, так сама, заінтарэсаваўся гравёрнай справай і пачаў сам ствараць гравюры і іх калекцыянаваць, а так сама праявіўся яго талент як паэта. У 1771 годзе, калі яму споўнілася 15 гадоў, Блэйк пачаў працаваць у гравёрнай майстэрні Генры Басэра. Выбар такой прафэсіі быў вельмі складаным, таму што ў той час гравёры не мелі асаблівай павагі. Гравёры, так сама, як прадстаўнікі ніжэйшай прафэсіі, мелі больш складанасьцяў пры паступленьні ў каралеўскую Акадэмію Мастацтваў (The Royal Academy of Arts).

Першыя гады мастацкай дзейнасьці Блэйка складана назваць мастацкай кар’ерай, таму што у майстэрні Басэра ён займаўся, ў асноўным, капіраваньне вядомых твораў, а так сама праектаваў мастацкія творы для багатых заказчыкаў і ілюстраваў кнігі. У 21-гадовым узросьце Блэйк распачаў самастойную гравёрную працу.

У 1779 годзе Ўільяму Блэйку змог паступіць у Каралеўскую Акадэмію Прыгожых Мастацтваў, дзе ён праявіў сябе як крытык такіх мастакоў як Рубэнс. Блэйку вельмі падабалася клясычная прыгажосьць і блізкасьць да прыроды Рафаэля і Мікелянджэлё. У 1782 годзе Блэйк пазнаёміўся са сваім будучым мэцэнатам Джонам Флаксманам. У гэтым жа годзе ён ажаніўся з Катарынай Бучэр, якая закахалася ў яго з першага позірку. Яны пражылі разам да канца жыцьця, аднак дзяцей ў іх не было.

У 1783 годзе выйшаў яго зборнік вершаў «Паэтычныя накіды», а ў наступным годзе, пасьля сьмерці бацькі, разам з братам Робэртам адкрылі друкарню, дзе Блэйк працаваў з выдаўцом Джозэфам Джонсанам, які быў вядомы сваімі радыкальнымі ідэямі. Дзякуючы яму, Блэйк пазнаёміўся з паэтам Ўільямам Ўордзвартам і захапіўся ідэямі францускіх рэвалюцыянэраў. У 1789 годзе, пасьля пачатку Францускай Рэвалюцыі, зьявіўся зборнік яго вершаў «Песьні нявіннасьці», а ў 1794 – зборнік «Песьні вопыту», які быў напісаны ў пэрыяд якабінскага тэрору і расчараваньні Блэйка ў Рэвалюцыі.

Паступова Блэйк пачаў набываць вядомасьць сярод аматараў мастацтваў, напрыклад яго працы спадабаліся заснавальніку «The National Gallery» Джорджу Кімбэрлянду.

Прыкладна ў 1800 годзе Блэйк пераехаў у невялікі гарадок Фэлхам у графтве Заходні Ўэсакс, дзе заняўся стварэньнем ілюстрацыяў для чужых вершаў. У гэтым пэрыядзе ўзьнікла кніга «Milton», якая ў сваёй прадмове мела верш «And Did Those Feet in Ancient Time», болей вядомы як гімн «Ерусалім», да якога ў 1916 годзе была напісана музыка Чарльзам Пэры. Пасьля гэтага яна стала адной з самых вядомы ангельскіх патрыятычных песень.

Пасьля вяртаньня ў Лёндан у 1802 годзе, Блэйк падпісаў кантракт з мастацкай групай «Shoreham Ancients», удзельнікі якой падзялялі яго погляды на мастацтва і не прымалі сучасныя ўплывы. Там ён знайшоў удзячных слухачоў, а так сама ўдаскалаіў сваю акварэлістычную тэхніку. У гэты пэрыяд, Блэйк пачаў працу «Jerusalem: The Emanation of the Giant Albion», якая была скончана ў 1820 годзе.

У канцы свайго жыцьця мастак заняўся ілюстрацыяй біблейскай Кнігі Іова. Гэтыя ілюстрацыі выклікалі ўсеагульнае захапленьне і да нашых дзён параўноўваюцца з узроўнем мастацтва Рэмбранта.

Ня гледзячы на тое, што большую частку свайго жыцьця Блэйк правёў у Лёндане, ён так і ня стаў вядомай асобай у мастацкім жыцьці горада. Ён любіў працаваць у хатнім спакоі, разглядаючы свае гравюры як спосаб атрыманьня прыбытку, а не як мастацтва.

Ўільям Блэйк памёр ў пэрыяд роськвіту сваіх творчых сілаў. Быў пахаваны на лёнданскіх могілках Банхіл Філдз.

У гады жыцьця Блэйк не атрымаў вядомасьці, акрамя вузкага кола аматараў, але быў «адкрыты» пасьля сьмерці перафаэлітамі. Ён аказаў значны ўплыў на культуру ХХ стагодзьдзя.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Ўільям Блэйксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах