Ўільям Голдэн
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ўільям Голдэн (па-ангельску: William Holden, сапраўднае імя Ўільям Франклін Бідл мл. (англ.: William Franklin Beedle Jr.), 17 красавіка 1918 — 12 лістапада 1981) — амэрыканскі актор, ляўрэат прэміі «Оскар» за галоўную ролю ў фільме «Канцлягер 17» (1953). Шэсьць разоў яго імя называлі ў дзясятцы найпапулярнейшых актораў ЗША (1954—1958, 1960). Амэрыканскі інстытут кінамастацтва зьмясьціў Ўільяма Голдэна на 25-е месца ў сьпісе «100 найвялікшых зорак кіно».
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Ўільям Голдэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў