Ўільям Гоўт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ўільям Гоўт
William Goate
12 студзеня 183624 кастрычніка 1901
Месца нараджэньня Фрытан, Норфалк
Месца сьмерці Саўтсі, Портсмут
Прыналежнасьць Вялікабрытанія
Званьне капрал
Частка 9-ы Каралеўскі ўланскі полк Яе Вялікасьці
Бітвы/войны Індыйскае народнае паўстаньне 1857—1859
Узнагароды
Крыж Вікторыі
Крыж Вікторыі

Ўільям Гоўт (па-ангельску: William Goate; 12 студзеня 183624 кастрычніка 1901) — ангельскі вайсковец, уладальнік крыжа Вікторыі, найвялікшай і найпрэстыжнейшай узнагароды войскаў Вялікабрытаніі і Садружнасьці нацыяў.

Акалічнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У часе Індыйскага народнага паўстаньня 1857—1859 гадоў Гоўт быў ува ўзросьце 22 гадоў у чыне малодшага капрала 9-га Каралеўскага ўланскага палку. 6 сакавіка 1858 году каля гораду Лакнаў (Утар-Прадэш, Індыя) праявіў надзвычайную мужнасьць, за якую быў узнагароджаны крыжом Вікторыі:

За надзвычайную мужнасьць каля Лакнаву, 6 сакавіка 1858, сьпешыўшыся ў прысутнасьці некалькіх прадстаўнікоў варожага боку і падняўшы цела маёра Сьміта, 2-й драгунскай гвардыі, якое ён спрабаваў адцягнуць ад поля бою, і будучы вымушаным пакінуць яго ў атачэньні варожае кавалерыі, ён адправіўся у другі раз пад цяжкім агнём ворага, каб вярнуць цела. Данясеньне генэрал-маёра сэра Джэймза Гоўпа Гранта, 8 красавіка 1858.

— London Gazette: no. 22212, p. 5512, 24 December 1858.

Пазьней атрымаў званьне капрала.

Далейшае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гоўт пераехаў у Саўтсі ў траўні 1900 году. Памёр ува ўзросьце 64 гадоў ад раку на Леапольд-Стрыт, Саўтсі[1].

Гоўт быў пахаваны на могліках Гайланд Роўд. Мэмарыяльны камень быў узьведзены ў кастрычніку 2003 году[2].

Ягоны крыж Вікторыі дэманструецца ў палкавым музэі 9-га/12-га палкоў каралеўскіх уланаў у Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ 'VC Man died at Southsea', The Evening News (Portsmouth), 25 October 1901, Page 6, Column 3.
  2. ^ Find-A-Grave website

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]