Ўільям Гэршэль
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Ўільям Гэршэль | |
| ням. Friedrich Wilhelm Herschel | |
| Нарадзіўся | 15 лістапада 1738 Гановэр, Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя |
|---|---|
| Памёр | 25 жніўня 1882 (83 гады) Слаў, Бакінггэмшыр, Ангельшчына |
| Грамадзянства | |
| Навуковая сфэра | астраномія |
| Вядомы як | адкрыцьцё плянэты Ўран, адкрыцьцё інфрачырвонага выпраменьваньня |
Ўільям Гэршэль (па-ангельску: William Herschel; 15 лістапада 1738 — 25 жніўня 1822) — ангельскі астраном нямецкага паходжаньня, заснавальнік зорнай астраноміі.
Нарадзіўся ў Гановэры (Нямеччына) у сям'і вайсковага музыканта. У 35 гадоў зацікавіўся астраноміяй, якую вывучыў самастойна. Для назіраньняў выкарыстоўваў тэлескопы, якія вырабляў самастойна. У 1789 годзе пабудаваў найвялікшы для таго часу рэфлектар з дыямэтрам люстэрка 126 см.
У 1781 годзе Гэршэль адкрыў плянэту Ўран. У 1800 годзе, вывучаючы спэктар Сонца, адкрыў існаваньне інфрачырвонага выпраменьваньня.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Ўільям Гэршэль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Катэгорыі:
- Асобы па альфабэце
- Навукоўцы па альфабэце
- Нарадзіліся 15 лістапада
- Нарадзіліся ў 1738 годзе
- Нарадзіліся ў Гановэры
- Памерлі 25 жніўня
- Памерлі ў 1822 годзе
- Астраномы Вялікабрытаніі
- Кампазытары Вялікабрытаніі
- Узнагароджаныя мэдалём Коплі
- Чальцы Лёнданскага каралеўскага таварыства
- Чальцы Францускай акадэміі навук
- Ганаровыя чальцы Санкт-Пецярбурскай акадэміі навук