Ўільям Кэмдэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
William Camden

Ўільям Кэмдэн (па-ангельску: William Camden) (2 траўня 1551 — 9 лістапада 1623) — ангельскі гісторык з г. зв. школы антыквараў і археоляг.

Асноўныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усё жыцьцё Кэмдэн зьбіраў матэрыялы па гісторыі, геаграфіі і археалёгіі Ангельшчыны. Вынікам яго шматгадовых дасьледваньняў было зьяўленьне ў 1586 сачыненьня «Britannia, sive florentissimorum regnorum Angliae, Scotiae, Hiberniae et Insularum adjacentium ex intima antiquitate chorographica Descriptio». Гэткае сачыненьне, за якое сучасьнікі называлі Кэмдэна «ангельскім Страбонам», мела вялікі посьпех і цягам чатырох гадоў вытрымала пяць выданьняў (ангельскі пераклад яго зьявіўся ў 1610, затым у 1695 і ў 1789, зь істотнымі дапаўненьнямі Richard Gough).

Іншыя працы Кэмдэна: сьпіс эпітафіяў Вэстмінстэрскага абатства (1600), збор старажытных хронікаў (Франкфурт, 1603), нарыс валадарыньня Элізабэты І «Annales Rerum Gestarum Angliae et Hiberniae Regnante Elizabetha» (1615; перакладзены на ангельскую і францускую мовы; лічыцца істотным матэрыялам для вывучэньня валадарыньня Элізабэты) і інш. У гонар заслугаў Кэмдэна яго імем названае гістарычнае таварыства (Camden-Society), заснаванае ў 1838 з мэтай публікацыі нявыданных матэрыялаў па гісторыі Ангельшчыны.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ўільям Кэмдэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў