Ўільям Кірбі
| Ўільям Кірбі | |
| William Kirby | |
Ўільям Кірбі |
|
| Нарадзіўся | 19 верасьня 1759 году |
|---|---|
| Памёр | 4 ліпеня 1850 году |
| Навуковая сфэра | Энтамалёгія |
| Вядомы як | заснавальнік энтамалёгіі |
Ўільям Кірбі (па-ангельску: William Kirby; 19 верасьня 1759, Вітнэсгэм — 4 ліпеня 1850) — ангельскі энтамоляг, ганаровы прэзыдэнт Каралеўскага энтамалягічнага таварыства Лёндана.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Адзін з заснавальнікаў энтамалёгіі нарадзіўся 19 верасьня 1759 году ў Вітнэсгэме, (каля Іпсуіч, Сафолк, Ангельшчына). Яго дзедам быў вядомы ангельскі тапограф Джон Кірбі, а стрыечнай сястрой — пісьменніца Сара Трымэр. Сярод яго сяброў, зь якімі ён зьдзяйсьняў сумесныя экскурсыі на прыроду, былі натураліст Чарлз Сатан, энтамоляг Томас Маршам, батанік Сэр Ўільям Джэксан Гукер і іншыя.[1]
Памёр сьвятаром у Баргэме ў 1850.
Працы [рэдагаваць]
Напісаў «Monographia apium Angliae» (Іпсвіч, 1802, 2 т.; манаграфія аб пчолах Ангельшчыны),[2] «Introduction to Entomology» (сумесна з Ўільямам Спэнсам, 3 т., 1815—1826; у дарэвалюцыйнай Расеі выйшла пад назвай Кэрби и Спэнсъ "/Общая/ Естественная история насекомыхъ ...").
Таксанамія [рэдагаваць]
Від жукоў-вусачоў Agapanthia kirbyi (Gyllenhal, 1817) названы ў яго гонар.
Зноскі [рэдагаваць]
- ^ J. Freeman, Life of The Rev William Kirby, MA, FRS, FLS, &c. (Longman Green Brown & Longmans, London 1852). (online at Google Books).
- ^ Monographia Apium Angliae, full text at Internet Archive.
Літаратура [рэдагаваць]
- J. Freeman, Life of The Rev William Kirby, MA, FRS, FLS, &c. (Longman Green Brown & Longmans, London 1852). (online at Google Books)
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |