Ўільям Тэкерэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ўільям Тэкерэй
па-ангельску: William Makepeace Thackeray
William Makepeace Thackeray by Jesse Harrison Whitehurst-crop.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 ліпеня 1811
Калькута, Індыя
Памёр 24 сьнежня 1863
Лёндан, Вялікабрытанія
Грамадзянства Вялікабрытанія
Дзеці Q565833
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці раманіст, эсэіст
Гады творчасьці 1829—1864 (публікаваўся пасьмяротна)
Жанр сатыра, гістарычныя нарысы
Значныя творы «Кірмаш пыхлівасьці»
Wikisource-logo.svg Творы ў Вікікрыніцах

Ўільям Тэкерэй (па-ангельску: William Makepeace Thackeray; 18 ліпеня 181124 сьнежня 1863) — ангельскі пісьменьнік, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў крытычнага буржуазнага рэалізму ў ангельскай літаратуры XIX стагодзьдзя. У сваіх раманах ён яскрава апісвае найвышэйшае грамадзтва — яго лад жыцьця, схільнасьці, норавы. Апісальная манера гэтага аўтара прасякнутая аналітызмам і сьведчыць пра добрае веданьне чалавечай натуры.

Карціна жыцьця кіруючых клясаў Англіі, створаная Тэкерэям, застаецца клясычным прыкладам сацыяльнай сатыры.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 18 ліпеня 1811 — у Калькуце (Індыя) у сям’і буйнога чыноўніка Ост-Індыйскай кампаніі нарадзіўся Ўільям Тэкерэй;
  • 18171822 — вучыўся ў прыватных школах Лёндана;
  • 18221828 — вучыўся ў Чартэрхаус-скул. Неўзабаве пасьля сьмерці бацькі ў Лёндан пераязджае яго маці, якая другі раз выйшла замуж;
  • 1829 — паступіў у Трыніці-каледж Кембрыдзкага ўнівэрсытэту. Неўзабаве Тэкерэй прайграў у карты значную частку сваёй спадчыны, а рэштку згубіў падчас краху Індыйскага агенцтва нерухомасьці. Такім чынам, праз год малады Тэкерэй кідае ўнівэрсытэт і едзе вандраваць па Эўропе. Ён бярэ ўрокі маляваньня ў Парыжы і спачатку спрабуе свае сілы ў графіцы і жывапісу. Пазьней ён набудзе славу вядомага карыкатурыста і сам будзе ілюстраваць свае творы.
  • 1830 — у Веймары ў Тэкерэя адбылася сустрэча з Гётэ. Не здолеўшы зрабіць кар’еру мастака, Тэкерэй зрабіўся парыскім карэспандэнтам і пайшчыкам лёнданскай газэты «Зэ Кансціцьюшнл» (The Constitutional).
  • 1836 — пабраўся шлюбам з Ізабэлай Шо, зь якой у Тэкерэя нарадзілася трое дзяцей. У гэтым жа годзе Тэкерэй ледзь не зрабіўся мастаком-ілюстратарам «Пасмяротных нататак Піквікскага клуба» Дыкенза і ўсур’ёз пачаў займацца літаратурай. Захапленьне знакамітымі англійскімі празаікамі XVIII стагодзьдзя — Г.Філдзінгам, Т.Смолетам і іншымі асьветнікамі.
  • прыблізна 18361846 гг.: збольшага пад псэўданімамі, друкуе малыя творы (пародыі, эпіграмы, нарысы) ў найлепшых пэрыядычных выданьняў таго часу.
  • 1837 — вяртаецца ў Лёндан, дзе ў якасьці фэльетаніста ды карыкатурыста пачынае супрацоўнічаць са шматлікімі газэтамі і часопісамі («Fraser’s Magazine», «The New Monthly» ды іншымі) пад рознымі псэўданімамі: Jellowplush, Titmarsh і г. д.
  • 18391847 — друкуе «Раманы славутых аўтараў».
  • 18391840 — друкуе авантурныя аповесьці «Кацярына» (Katherine), «Успаміны Бары Ліндана» (The Luck of Barry Lyndon, або Memoirs of Barry Lyndon, Esq.
  • 1840 — друкуе зборнік «Парыскія нарысы» (The Paris Sketchbook).
  • 1841 — друкуе авантурную аповесьць «Ліставаньне Джэлаўплаша» (Jellowplush Correspondence), сатырычную «Гісторыю Самюэля Цітмаша і Вялікага Дыяманта Хогарці» (The History of Mr Samuel Titmarsh and the Great Hoggarty Diamond).
  • 18421843 гг.: друкуе сатырычныя «Нататкі Фіц-Будля» (Fitz-Boodl’s Confessions and Professions).
  • 1843 — друкуе зборнік «Ірляндзкія нарысы» (The Irich Sketch-book) і піша побытавы раман «Выкшталцова-банальная гісторыя» (A Shabby-Genteel Story), які застаўся няскончаным.
  • 18451851 гг.: супрацоўнічае з вядомым гумарыстычным ангельскім часопісам «Панч» (Punch)
  • 1846 — друкуе «Дарожныя нататкі ад Корнхіла да Вялікага Каіра» (Notes of a Journey from Cornhill to Grand Cairo). У гэтым жа годзе купляе дом і перавозіць туды двух сваіх дачок (трэцяя памерла) пасьля таго, як разыходзіцца з жонкай Ізабэлай, у якой разьвілася цяжкая псыхічная хвароба. Дачок выхоўваюць маці і айчым Тэкерэя.
  • 18461848 — друкуе «Кнігу снобаў» (The Book of Snobs).
  • 18471848 — штомесяцовыя выданьні частак «Кірмаша пыхлівасьці (Раман без героя)». Назва рамана і вобраз «кірмаша пыхлівасьці» запазычаныя з алегарычнага рамана Д.Беньяна «Шлях паломніка».
  • 18481850 — піша раман «Пендэніс».
  • 1850 — піша «Рэбэку і Равэну» — бурлескны канчатак рамана Вальтэра Скота «Айвэнга».
  • 18511852 — у Англіі і Амэрыцы чытае публічныя лекцыі пра англійскіх гумарыстаў XVIII стагодзьдзя (ад Сўіфта да Голдсміта), надрукаваныя ў 1853 г.
  • 1852 — друкуе раман «Гісторыя Генры Эсманда».
  • 18531855 гг.: друкуе раман «Ньюкомы». Па-за напісаньнем раманаў, Тэкерэй піша баляды ды вершы.
  • 1853 — друкуе зборнік лекцый «Ангельскія гумарысты XVIII стагодзьдзя» (The English Humourists of the Eighteenth Century).
  • 1854 — друкуе «Розу і пярсьцёнак», адну са сваіх пяці «калядных кніг».
  • 1855 — падчас другой паездкі ў Амэрыку чытае сэрыю лекцый «Чатыры Георгі» (The Four Georges), дзе дае гумарыстычную характарыстыку гэтых манархаў і англійскага побыту падчас іх панаваньня (надрукаваная ў 1861 годзе).
  • 18581859 гг.: піша раман «Віргінцы», працяг «Гісторыі Генры Эсманда».
  • 18601862 гг.: рэдактар часопіса «Корнхіл» (Cornhill), у якім друкуе і ўласныя творы: «Удавец Ловел» (Lovel the Widower, 1860), «Прыгоды Філіпа» (The Adventures of Philip on his way through the world, 1861—1862) і «Алегарычныя нататкі» (1860—1863).
  • 1861 — друкуе зборнік уласных лекцый «Чатыры Георіі» (The Four Georges)
  • 1963 — пачынае пісаць раман «Дэні Дзюваль» (Denis Duval, няскончаны, выдадзены пасьмяротна ў 1964 г.).
  • 24 сьнежня 1863 — Тэкерэй памірае ў Лёндане.

Ўільям Тэкерэй вядомы як найвыдатнейшы рэаліст і сатырык свайго часу, які разьвіў рэалістычныя традыцыі, закладзеныя яго папярэднікамі веку Асьветніцтва. Рэзкая крытыка снабізму і сатыра яго твораў балюча біла па амбіцыях снобаў, хцівых да славы, вобразы якіх ён адлюстраваў у сваіх раманах.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Раманы славутых аўтараў» (Novels by Eminent Hands, 18391847);
  • «Кацярына» (Katherine, 19391940), авантурная аповесьць;
  • «Успаміны Бары Ліндана» (The Luck of Barry Lyndon, або Memoirs of Barry Lyndon, Esq., 18391840);
  • «Парыскія нарысы» (The Paris Sketchbook, 1840);
  • «Ліставаньне Джэлаўплаша» (Jellowplush Correspondence, 1841), авантурная аповесьць;
  • «Гісторыю Самюэля Цітмаша і Вялікага Дыяманта Хогарці» (The History of Mr Samuel Titmarsh and the Great Hoggarty Diamond, 1841), сатырычная аповесьць;
  • «Нататкі Фіц-Будля» (Fitz-Boodl’s Confessions and Professions, 18421843), сатырычная аповесьць;
  • «Ірляндзкія нарысы» (The Irich Sketch-book, 1843)
  • «Выкшталцова-банальная гісторыя» (A Shabby-Genteel Story, 1843), побытавы раман, няскончаны;
  • «Дарожныя нататкі ад Корнхіла да Вялікага Каіра» (Notes of a Journey from Cornhill to Grand Cairo, 1846);
  • «Кніга снобаў» (The Book of Snobs, 18461848);
  • «Кірмаш пыхлівасьці» (Vanity Fair, 18471848), раман;
  • «Пендэніс» (1848—1850), раман;
  • «Рэбэка і Равэна» (Rebecca and Rowena, 1850), бурлескны канчатак «Айвэнга» Вальтэра Скота;
  • «Гісторыя Генры Эсманда» (1852), раман;
  • «Ангельскія гумарысты XVIII стагодзьдзя» (The English Humourists of the Eighteenth Century, 1853), зборнік лекцый;
  • «Ньюкомы» (Newcomers, 18531855), раман;
  • «Роза і пярсьцёнак» (1854), адна з пяці «калядных кніг» Тэкерэя;
  • «Віргінцы» (18571859), раман, працяг «Гісторыі Генры Эсманда»;
  • «Удавец Ловел» (1860);
  • «Прыгоды Філіпа» (18611962), раман;
  • «Алегарычныя нататкі» (18601863);
  • «Чатыры Георгі», (The Four Georges, 1861), зборнік лекцый;
  • «Дэні Дзюваль» (1863), няскончаны раман, выдадзены пасьмяротна ў 1864 годзе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ўільям Тэкерэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў