Ўільям Элісан Андэрс
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ўільям Элісан Андэрс (англ.: William Alison Anders) (нар. 17 кастрычніка 1933, Ганконг) — амэрыканскі ваенны лётчык, астранаўт, дзяржаўны дзяяч. 21 — 27 сьнежня 1968 зьдзейсьніў палёт у космас у складзе экіпажа касьмічнага карабля «Апалон-8», першы ў гісторыі пілятаванае падарожжа да Месяца. Пасьля знаходзіўся на дзяржаўнай службе, быў паслом ЗША ў Нарвэгіі, займаў кіруючыя пасады ў буйных карпарацыях. Агульны налёт на розных тыпах лятальных апаратаў больш за 6000 гадзінаў. Працягвае актыўна лятаць на невялікіх вінтавых самалётах. Генэрал-маёр у адстаўцы.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Ўільям Элісан Андэрс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў