Ўіндзарскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Знакаміты сылюэт замка паўстаў параўнальна позна — у эпоху рамантызму і ўсеагульнага захапленьня нэаготыкай (1820-я гады).

Ўіндзарскі замак (па-ангельску: Windsor Castle) — рэзыдэнцыя брытанскіх манархаў у горадзе Ўіндзар, графства Бэркшыр, Ангельшчына. На працягу больш 900 гадоў замак уяўляе сабой непарушны сымбаль манархіі, які ўзвышаецца на ўзгорку ў даліне ракі Тэмзы. Гэта «самы рамантычны з усіх замкаў у сьвеце», згодна з водгукам пісьменьніка XVII стагодзьдзя Сэм’юэла Піпса. Ягоным імем назвалася цяпер кіруючая ў Ангельшчыне каралеўская дынастыя.