Ўітні Г’юстан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ўітні Г’юстан
Whitney Houston
Дата нараджэньня 9 жніўня 1963
Месца нараджэньня Ньюарк, Нью-Джэрзі
Дата сьмерці 11 лютага 2012 (48 гадоў)
Месца сьмерці Бэвэрлі Гілз, Каліфорнія
Прычына сьмерці перадазіроўка
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Прафэсія сьпявачка, акторка, прадусар, фотамадэль
Жанры поп, соўл, рытм-н-блюз
Вакал мэцца-сапрана[d]
Інструмэнты голас[d]
Лэйблы Arista Records (1983—2011), RCA Records (2011—2012)
Маці Cissy Houston[d]
Дзеці Bobbi Kristina Brown[d]
Узнагароды
Сайт whitneyhouston.com
Подпіс Выява аўтографу

Ўітні Элізабэт Г’юстан (па-ангельску: Whitney Elizabeth Houston; 9 жніўня 1963, Ньюарк, Нью-Джэрзі — 11 лютага 2012 году, Бэвэрлі Гілз, Каліфорнія) — амэрыканская поп-, соўл-і рытм-н-блюзавая сьпявачка, акторка, прадусар, былая фотамадэль. Адна з самых камэрцыйна пасьпяховых поп-выканаўцаў, вядомая сваімі музычнымі дасягненьнямі, вакальнымі здольнасьцямі й скандальным асабістым жыцьцём.

Статус суперзоркі замацаваўся за Г’юстан пасьля выхаду ў 1992 годзе на шырокія сусьветныя экраны фільму «Целаахоўнік», у якім яна згуляла адну з галоўных роляў (разам з Кевінам Костнэрам) і выканала асноўныя музычныя партыі. Баляда «Я заўсёды буду любіць цябе» (анг. «I Will Always Love You») з кінафільму стала сусьветным гітом. Ляўрэат 6 узнагародаў «Грэмі»[1], 15 узнагародаў Billboard Music Awards, 21 узнагародаў American Music Award, 2 узнагароды «Эмі», 8 узнагародаў Soul Train Music Awards, 12 узнагародаў NAACP Image Awards, BET Lifetime Achievement Award і мноства іншых прэміяў і ўзнагародаў гуказапісвальнай індустрыі[2].

Згодна з Кнігай рэкордаў Гінэса, Г’юстан зьяўляецца артысткай з самай вялікай колькасьцю ўзнагарод (анг. The Most Awarded Female Artist of All Time)[3]. Згодна са сьцьвярджэньнямі ейнага рэкард-лэйбла, агульны аб’ём прададзеных запісаў складае 170 млн асобнікаў[4][5]. Паводле вэрсіі Амэрыканскай асацыяцыі гуказапісвальных кампаніяў, Г’юстан зьяўляецца чацьвёртай сьпявачкай у сьпісе самых камэрцыйна пасьпяховых выканаўцаў у ЗША, сэртыфікаваны тыраж запісаў якой складае 55 млн адзінак у гэтай краіне[6]. Часопіс «Rolling Stone» уключыў Г’юстан у сьпіс 100 найвялікшых выканаўцаў[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]