Ўітэнагемот

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Англасаксонскі манарх у акружэньні сваіх парадчыкаў. XI стагодзьдзе.

Ўітэнагемот (па-ангельску: witenagemot, witan) — нацыянальны сход у англасаксонскі пэрыяд гісторыі Ангельшчыны. Ўітэнагемот прадстаўляў інтарэсы англасаксонскага панства й духавенства й меў нарадныя функцыі пры каралі. Гэты орган лічыцца папярэднікам ангельскага парлямэнту. Інстытут ўітэнагемоту ўзьнік у VII стагодзьдзі й напрацягу наступных чатырохсот гадоў усе пытаньні аб дзяржаўнай палітыкі вырашаліся каралём толькі пры згодзе сходу.

Назва й паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва «Ўітэнагемот» на англасаксонскай мове азначала «сход мудрых людзей». Гэты орган, верагодна, паўстаў са старажытнагерманскага інстытуту племянных народных сходаў, пазьней трансфармаваўся ў сход найбольш уплывовых асобаў краіны (вайскоўства, духавенства й арыстакратыі). Такія сходы існавалі ўва ўсіх англасаксонскіх каралеўствах Брытаніі, а пасьля аб’яднаньня краіны пад уладай ўэсэкскай дынастыі ў IX стагодзьдзі, ўэсэкскі ўітэнагемот набыў агульнаангельскі характар. Тым не менш, рэгіянальныя саветы ў Нартумбрыі й Мэрсіі, відаць, зьбіраліся да 1065 году.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ўітэнагемотсховішча мультымэдыйных матэрыялаў