АКСМ-221

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
АКСМ-221

АКСМ-221 — двухвосны нізкападлогавы тралейбус вытворчасьці Белкамунмаш. Тралейбус створаны на базе аўтобуса МАЗ-103, таму большасьць вузлоў у тралейбуса і аўтобуса сумяшчальныя.[1] Мадэль мае тырыстарна-імпульсную сыстэму кіраваньня цягавым электрарухавіком (ТІСК). Як і ў большасьці мадэляў, маецца інфармацыйнае табло і моўны аўтаінфарматар.[1]

У 2003—2004 гадох было створана 43 тралейбусы. У 2007 вытворчасьць мадэлі была адноўленая. Усе тралейбусы выкарыстоўваюцца ў Менску.[2]

На базе МАЗ-103 таксама існуе ўласная мадэль Менскага аўтамабільнага заводу МАЗ-103Т.[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]