АЭС Фукусіма I

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Атамная электрастанцыя — АЭС, разьмешчаная ў горадзе Окума ў павеце Футаба прэфэктуры Фукусіма. Па стане на люты 2011 яе шэсьць энергаблёкаў, магутнасьцю 4,7 ГВт, рабілі Фукусіму-1 адной з 25 найбуйнейшых атамных электрастанцый у сьвеце. Фукусіма-1 — гэта першая АЭС, пабудаваная Такійскай энэргетычнай кампаніяй (TEPCO).

Разьмешчаная ў 11,5 км паўднёвей АЭС Фукусіма-2, якая таксама эксплюатуецца кампаніяй TEPCO.

Аварыя на АЭС[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фукусіма-1
Асноўны артыкул: Аварыя на АЭС Фукусіма I

11 сакавіка 2011 году ў выніку наймацнейшага за час назіраньня землятрусу ў Японіі адбылася радыяцыйная аварыя з лякальнымі наступствамі, па заяве японскіх аўтарытэтных асобаў — 4-га ўзроўню ў момант пачатку аварыі па шкале INES [1].

12 сакавіка апоўначы па беларускім часе была абвешчаная эвакуацыя насельніцтва з 10-кілямэтровай зоны вакол АЭС [2] [3] (пазьней зона была пашырана да 20 кілямэтраў [4]).

На атамнай электрастанцыі «Фукусіма-1» тры працуючых энергаблёка былі спыненыя дзеяньнем аварыйнай абароны, усе аварыйныя сыстэмы спрацавалі ў штатным рэжыме. Аднак праз гадзіну было перапынена электразабесьпячэньне (у тым ліку ад рэзэрвовых дызельных электрастанцый), меркавана з-за цунамі [5] [6] [7]. Электразабесьпячэньне неабходна для астуджэньня спыненых рэактараў, якія актыўна вылучаюць цеплыню ў плыні істотнага часу пасьля прыпынку. Адразу пасьля страты рэзэрвовых дызэльных электрастанцый ўладальнік станцыі кампанія TEPCO заявіла ўраду Японіі аб аварыйнай сытуацыі [8].

Па стане на 16 сакавіка 2011 году, барацьба працягваецца

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]