Ааран Рэмсі
| Ааран Рэмсі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 26 сьнежня 1990 Кайрфілі, Ўэйлз |
|
| Рост | 178[1] | |
| Вага | 76[1] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Арсэнал | |
| Нумар | 16 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 1999—2007 | Кардыф Сіці | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2006—2008 2008— 2010—2011 2011 |
Кардыф Сіці Арсэнал → Нотынггэм Форэст (арэнда) → Кардыф Сіці (арэнда) |
16 (1) 56 (5) 5 (0) 6 (1) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2008— | Ўэйлз | 20 (5) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Ааран Джэймз Пітэр Рэмсі (па-ангельску: Aaron James Peter Ramsey; нарадзіўся 26 сьнежня 1990, Кайрфілі, Ўэйлз) — ўэйлскі футбаліст, які выступае за ангельскі клюб «Арсэнал» і нацыянальную зборную Ўэйлза на пазыцыі паўабаронцы. Зьяўляецца паўабаронцам шырокага дыяпазону паміж іншага, ён зарэкамендаваў сябе як добры нападнік пасьля сыходу Сэска Фабрэгаса.
Рэмсі гуляў за «Кардыф Сіці» яшчэ са школьных гадоў, перш чым адгуляў 16 афіцыйным матчаў за каманду. Ааран перайшоў у «Арсэнал» ў 2008 годзе амаль за 5 млн. фунтаў стэрлінгаў.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
[рэдагаваць] Кардыф Сіці
Аарон трапіў у футбольную сыстэму «Кардыф Сіці» ў васьмігадовым узросьце. Празь некалькі гадоў Рэмсі атрымаў магчымасьць дэбютаваць у асноўным складзе свайго клюба ў апошнім для «Кардыфа» хатнім матчы чэмпіянату Футбольнай лігі ў сэзоне 2006—2007 гадоў супраць «Гал Сіці». Замяніўшы на апошняй хвіліне Пола Пэры, Ааран, чый узрост на той момант складаў 16 гадоў і 124 дні, стаў самым юным футбалістам, які гуляў калі-небудзь за «Кардыф», адабраўшы гэтае дасягненьне ў Джона Тошака[2].
[рэдагаваць] Арсэнал
10 чэрвеня 2008 году па выніках перамоваў прадстаўнікоў «Кардыф Сіці», «Манчэстэр Юнайтэд», «Арсэнала» й «Эвэртана» было абвешчана, што Рэмсі аддаў перавагу працягнуць сваю кар’еру ў «Арсэнале», які выплаціў «Кардыфу» суму ў памеры 4,8 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[3].
[рэдагаваць] Нацыянальная зборная
19 лістапада 2008 году Ааран выйшаў у складзе нацыянальнай зборнай Ўэйлза ў таварыскім матчы супраць зборнай Даніі[4].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b Player Profile. Aaron Ramsey. Premier League.
- ^ Jones hails record-breaker Ramsey, BBC Sport
- ^ Arsenal claim discount on Ramsey deal. Wales Online.
- ^ Denmark 0-1 Wales, BBC Sport
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Ааран Рэмсі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Арсэнал — цяперашні склад |
|---|
|
1 Альмунія · 2 Дыябі · 3 Саньня · 4 Мэртэзакер · 5 Вэрмален · 5 Касэльні · 7 Росіцкі · 8 Артэта · 9 Парк · 10 ван Пэрсі · 11 Андрэ Сантас · 13 Шчэнсны · 14 Ўолкат · 15 Окслэйд-Чэмбэрлен · 16 Рэмсі · 17 Сонг · 18 Скілячы · 19 Ўілшэр · 20 Джуру · 21 Фаб’янскі · 23 Аршавін · 25 Джэнкінсан · 27 Жэрвініё · 28 Гібз · 29 Шамах · 30 Бэнаюн · 39 Какуле · Трэнэр: Вэнгэр |
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |