Абава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Абава

А́бава — рака ў Латвіі, правы прыток Вэнты. Выцякае з возера Аландэс. Даўжыня — 129 км, плошча басэйна — 2030 км², перапад вышыняў — 51 м. Першапачатковы накірунак плыні — на поўнач, затым на захад. Абава працякае праз гарады Кандава й Сабілэ.

Абава вельмі прыдатная турысцкіх паходаў. Ейная шырыня ў ніжнім цячэньні складае ад 12 да 25 м. На Абаве шмат парогаў, утвораных з даламітавых адкладаў. Хуткасьць плыні ў падобных месцах перавышае 2 м/с. У трох кілямэтрах ад Сабілэ знаходзіцца Абавас румба — вадаспад вышынёй 2 м, помнік прыроды, які ўяўляе сабой прыступку з зацьвярдзелага чырвонага пясчаніку.

50% басэйну ракі займаюць лясы.

У Абаве ловяцца акуні, язі, плоткі, шчупакі, рыбцы, галавачы ды міногі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Абавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў