Абадан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абадан
пэрс. آبادان
Абадан
Краіна: Іран
Астан: Хузэстан
Насельніцтва: 246 651 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+3:30
Тэлефонны код: 0631
Геаграфічныя каардынаты: 30°20′21″ пн. ш. 48°18′15″ у. д. / 30.33917° пн. ш. 48.30417° у. д. / 30.33917; 48.30417Каардынаты: 30°20′21″ пн. ш. 48°18′15″ у. д. / 30.33917° пн. ш. 48.30417° у. д. / 30.33917; 48.30417
Абадан на мапе Ірану
Абадан
Абадан
Абадан
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://abadan.ir

Абаданместа ў Іране, на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затоцы. Разьмяшчаеца, на аднайменнай высьпе ў дэльце ракі Арвандруд.

Абадан зьяўляеца адным з найбуйнейшых у сьвеце нафтавых портаў (ёсьць глыбокаводны тэрмінал для нафтаналіўных танкераў), а таксама нафтапераапрацоўчым цэнтрам (да 1970-х быў самым буйным у сьвеце). Злучаецца некалькімі трубаправодамі з нафтавымі палямі ў перадгор’і Загрос. Таксама ў месьце знаходзіцца аэрапорт і політэхнічны ўнівэрсытэт.

Места значна пацярпела падчас Іранска-ірацкай вайны 1980—1988 гадоў, але ў наш час адбудаванае.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Места ўзьнікла ў пачатку панаваньня дынастыі Абасыдаў (750—1258) і адразу стала важным гандлёвым цэнтрам, дзякуючы свайму знаходжаньню на беразе Пэрсыдзкай затокі. Разрастаньне дэльты ракі Арвандруд адсунула места ад ўзьбярэжжа і прывяло да яго ўпадку ў выніку якога Абадан ператварыўся ў буйную вёску. У другі раз места зьявілася ў 1908 годзе пасьля адкрыцьця ў навакольлі нафтавых радовішчаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ [1] (анг.) // World Gazetteer

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абадансховішча мультымэдыйных матэрыялаў