Абальхасан Банісадр
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Абальхасан Банісадр (перс. ابوالحسن بنیصدر; нар. 22 сакавіка 1933) — былы іранскі дзяржаўны дзяяч, першы дэмакратычна абраны прэзыдэнт Ірана адразу пасьля Ісламскай рэвалюцыі 1979 году.
Банісадр ўступіў у антышахскі студэнцкі рух у 60-х, двойчы сядзеў у турме за антыўрадавыя выступы і быў паранены ў ходзе паўстаньня ў 1963. Пазьней ён зьбег у Францыю, дзе далучыўся да ісламскай апазыцыі ў выгнаньні на чале з Аятала Хамейні. Банісадр вярнуўся ў Іран разам з Хамейні ў лютым 1979. Ён быў прызначаны намесьнікам міністра эканомікі і фінансаў, затым — міністрам замежных справаў, і пазьней міністрам эканомікі ў пераходным ўрадзе Ірана.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Абальхасан Банісадр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў