Бітва за Вэстэрплятэ
|
Бітва за Вэстэрплятэ
|
|||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||||
|
Супернікі
|
|||||||||||
|
Камандуючыя
|
|||||||||||
| Генрык Сухарскі Францішак Данброўскі |
Фрыдрых Эбэргарт Густаў Кляйкамп |
||||||||||
|
Колькасьць
|
|||||||||||
| 205—210 чалавек[1] (у тым ліку каля 70 унтэр-афіцэраў)[2] | каля 4000 (у тым ліку каля 2250 з наземных фармаваньняў) | ||||||||||
|
Страты
|
|||||||||||
| ня меней за 15 забітых і каля 53 параненых, астатнія трапілі ў палон | каля 300 забітых і 700—1000 параненых (паводле ацэнак польскага боку)[3], каля 50 забітых і 150 параненых паводле апошніх дасьледаваньняў | ||||||||||
|
|||||
Бітва за Вэстэрплятэ — абарона гарнізонам Войска польскага перавалачнага складу ўзбраеньняў на паўвысьпе Вэстэрплятэ 1—7 верасьня 1939 року, у пачатку абарончай вайны. Гэта таксама была першая бітва II сусьветнай вайны ў Эўропе.
Зьмест |
Абарона Вэстэрплятэ[рэдагаваць]
Асабовы склад сховішча ўзбраеньняў, маючы заданьне змагацца некалькі гадзінаў, бараніўся цягам 7 дзён. У аблозе былі задзейнічаныя тысячы нямецкіх жаўнераў, узброеных цяжкай артылерыяй, пікіруючымі бамбавікамі «Юнкерс» і лінкорам «Шлезьвіг-Гальштэйн». Нямецкія караблі абстрэльвалі тэрыторыю Вэстэрплятэ з Гданьскай затокі, аднак пазьней ён быў спынены, паколькі снарады пераляталі за тэрыторыю бітвы.
Абарона Вэстэрплятэ, якая цягнулася 7 дзён, стрымала вялізныя нямецкія сілы (аддзелы марской пяхоты, атрад СС-Гаймвэр Данцыг, сухапутныя часткі), нанёсшы ім значныя страты. Немцам давялося таксама трымаць там наземныя гарматы і гаўбіцы, эскадры пікіруючых бамбавікоў (каля 40 летакоў), а найперш — лінкор «Шлезьвіг-Гальштэйн», які з-за гэтай затрымкі ня мог быць выкарыстаны для ліквідацыі іншых пунктаў абароны на ўзьбярэжжы[4].
Па капітуляцыі абаронцаў Вэстэрплятэ 7 верасьня немцы ў знах прызнаньня іхняга подзьвігу аддалі ім пашану.
Глядзіце таксама[рэдагаваць]
Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць]
- ^ PSZ, t. I, cz. 5, nie podają dokładnie stanu załogi Westerplatte. Z. Flisowski określa ją na 205-210 ludzi (Westerplatte, Warszawa 1974, s. 26).
- ^ A. Zawilski: Bitwy polskiego września, Kraków 2009, s. 49.
- ^ W. Tym, Przygotowanie obrony i lądowa obrona polskiego wybrzeża morskiego 1-19 września 1939 r., cz. III, "Wojskowy Przegląd Historyczny" (dalej WPH) 1957, z. 4. s. 229-230.
- ^ Kosiarz E., Radziszewski W., Witkowski R.: Westerplatte. Wydawnictwo Morskie, Gdynia, 1968.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Бітва за Вэстэрплятэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў