Абарончы храм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Абарончы храм у Супрасьлі

Абаро́нчы храм, храм-крэ́пасьць ці інкастэлява́ны храм — царква або касьцёл, прыстасаваныя да коратка ці доўгачасовай абароны, пры дапамозе ўвядзеньня ў архітэктуру сакральнага будынку шэрагу фартыфікацыйных элемэнтаў: флянкіруючых вежаў, байніц, машыкуляў па пэрымэтры збудаваньня, брамы з герсай.

У ВКЛ абарончыя храмы былі распаўсюджаны найбольш у позьнегатычны пэрыяд, калі быў выпрацаваны своеасаблівы тып гатычнага абарончага праваслаўнага храма (Царква Сьв. Міхаіла (Сынкавічы), Дабравешчанская царква (Супрасьль)). У час барока храмам надавалі абарончыя рысы ў кантэксьце арганізацыі абароны места (Дамініканскі касьцёл у Менску).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Абарончы храмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў