Абдул-Халім Садулаеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Абдул-Халім Садулаеў
4-ы прэзыдэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя
12 лютага 1997 — 8 сакавіка 2005
Папярэднік: Аслан Масхадаў
Наступнік: Доку Ўмараў
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 2 чэрвеня 1966
места Аргун, Чачэнія, СССР
Памёр: 17 чэрвеня 2006
места Аргун, Чачэнія
Нацыянальнасьць: чачэнец
Рэлігія: Іслам
Узнагароды: Годнасьць народу, Гэрой народу

Абду́л-Халім Абусала́мавіч Садула́еў (па-чачэнску: Садулин Абусаламин кІант Іабдул-Хьалим; 2 чэрвеня 1966 году, места Аргун, Чачэнія17 чэрвеня 2006 году) — удзельнік чачэнскага незалежніцкага руху. Займаў пасады кіраўніка Вышэйшага шарыяцкага суду, з сакавіка 2005 году па чэрвень 2006 году прэзыдэнт Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя.

Маладосьць і Першая расейска-чачэнская вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1966 годзе ў месьце Аргун, што ў Чачэніі. Належыць да роду Ўстрадай (па-чачэнску: УстаргІардой). Вучыўся на мовазнаўчым аддзяленьні Грозьненскага ўнівэрсытэту, але не давучыўся з-за пачатку вайны. У першую расейска-чачэнскую вайну ваяваў у ваколіцах м. Аргун. Пасьля вайны выступаў на тэлебачаньні з казаньнямі. Быў адным з правадыроў Аргунскай ісламскай грамады.

Другая расейска-чачэнская вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З пачаткам расейска-чачэнскай вайны браў удзел у баявых дзеяньнях. Спачатку ваяваў у Аргуне. Потым адышоў у горы. Меў шчыльныя зносіны з Шамілём Басаевым. У 2002 годзе на паседжаньні Найвышэйшай вайсковай ісламскай рады быў прызначаны судзьдзём Вышэйшага суду Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя. Адначасова А.-Х. Садулаеў быў прызначаны намесьнікам Аслана Масхадава. Г. зн. пасьля сьмерці А. Масхадава да А.-Х. Садулаева перайшлі б усе паўнамоцтвы прэзыдэнта Ічкерыі, што й адбылося 9 сакавіка 2005 году, калі А. Масхадаў быў забіты.

Прэзыдэнт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля заняцьця пасады А.-Х. Садулаеў 16 траўня 2005 году заявіў аб стварэньні Каўкаскага фронту, г. зн., што чачэнцы будуць ваяваць ня толькі ў Чачэніі, але й за яе межамі, па ўсім Каўказе.

2 чэрвеня 2005 году прызначыў Доку Ўмарава сваім намесьнікам, які ў выпадку сьмерці А.-Х. Садулаева будзе выконваць абавязкі прэзыдэнта Ічкерыі. У баявых дзеяньнях асабіста А.-Х. Садулаеў не прымаў ніякага ўдзелу. Выступаў у асноўным з палітычнымі заявамі ў сеціве.

Сьмерць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў забіты 17 чэрвеня 2006 году ў ваколіцах места Аргун у баі з расейскімі вайскоўцамі. Яго паўнамоцтвы перайшлі да Доку Ўмарава.

Узнагароды Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Меў узнагароды: «Годнасьць Народу» і «Герой Народу».

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Меў жонку. Яе імя Фаціма. У 2003 годзе яна была захоплена расейцамі й была забіта.