Абдэль Рахман Арэф
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Абдэль Рахман Мухамэд Арэф (па-арабску: عبد الرحمن عارف — Abd al-Raḥmān Ārif; 1916 — 24 жніўня 2007, Аман, Ярданія) — палітычны і ваенны дзяяч Іраку. Прэзыдэнт Іраку (1966—1968), прэм’ер-міністар Іраку (1967—1968).
Заняў пасаду прэзыдэнта пасьля сьмерці свайго брата Абдула Салама Арэфа. Скінуты партыяй Баас падчас вайсковага перавароту 17 ліпеня 1968 году. Жыў у эміграцыі, затым вярнуўся на радзіму. Пасьля падзеньня рэжыму Садама Хусэйна зноў пакінуў краіну. Апошнія гады жыў у Ярданіі, дзе і памёр.