Абмен паведамленьнямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У праграмаваньні абмен паведамленьнямі — форма камунікацыі, якая выкарыстоўваецца ў паралельных вылічэньнях, аб'ектна-арыентаваным праграмаваньні і міжпрацэсных камунікацыях. Камунікацыя ажыцьцяўлаецца шляхам адпраўкі паведамленьня атрымальнікам. Формамі паведамленьняў могуць быць выклік мэтадаў, сыгналы, а таксама пакеты з дадзенымі. У шэраг значных мадэляў вылічэньняў, заснаваных на абмене паведамленьнямі, уваходзяць мадэль Актора і працэсныя вылічэньні.

Мікраядравыя апэрацыйныя сыстэмы каардынуюць работу ядра і праграм абмену паведамленьнямі.

Разьмеркаваныя сыстэмы доступу да аб'ектаў і аддаленага выкліку мэтадаў кшталту ONC RPC, Corba, Java RMI, DCOM, SOAP, .NET Remoting, QNX Neutrino RTOS, OpenBinder і падобных зьяўляюцца сыстэмамі абмену паведамленьняў. Гэты тэрмін таксама выкарыстоўваецца ў высока-прадукцыйных вылічэньнях з выкарыстаньнем MPI.