Абмеркаваньне:Івана Брліч-Мажураніч

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прывітанне! Калі ласка, прашу жадаючых, кагосьці з носьбітаў белорускай мовы, каб гэты тэкст прыстасаваў да гэтай мовы і артыкул прывесці ў парадак. Дзякуй.


  • Я б з вашага дазволу перш за ўсё зьмяніў Брлыч на Брліч і Мажураныч на Мажураніч. Разумею ход вашай думкі, якая прывяла да -ы- (як -ні-/-лі- перадавалася б іншае спалучэньне літар: -lji- i -nji-), я сам доўга пра гэта разважаў, але ў рэшце рэшт прыйшоў да высновы, што карэктнейшая форма -іч.
    • Па-першае, гэта даніна традыцыі (ніколі ў нас замежныя славянскія прозьвішчы не пісаліся з -ыч (хоць ёсьць выключэньні...).
    • Па-другое, суфікс агульнаславянскі, уласьцівы і беларускай мове. Дык у беларускай мове ён мае форму -іч. Таму гэта гучыць ненатуральна, згадзіцеся.
    • Па-трэцяе, калі паглыбіцца ў фанэтыку, дык у харвацкай мове няма гука -ы- (сярэдняга раду), гук -і- (пярэдняга раду) можа існаваць пасьля мяккіх і цьвёрдых зычных. Таму няма апазыцыі галосных. Гэта апазыцыя зычных па мяккасьці-цьвёрдасьці. Разумею вашае жаданьне паказаць розьніцу паміж "мяккасьцю" і "цьвёрдасьцю", але, на маю думку, у дадзеным выпадку рабіць гэта з дапамогай апазыцыі -і-/-ы- не зусім карэктна.
    • А таксама Яну б зьмяніў назад на Івану. Ня бачу асаблівых прычынаў для перакладу імя. Тым больш у харватаў, здаецца, ёсьць імя Яна.--Dan 19:11, 19.верасьня.2006 (UTC)