Абмеркаваньне:Іслам

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

--EugeneZelenko 05:48, 9 Nov 2004 (UTC)Заўвага: у слоўніку «Нашай Нівы» - іслам. --EugeneZelenko 01:10, 7 Nov 2004 (UTC)

Хацеў тое самае напісаць. Наагул спалучэньне "сля" ў беларускай мове немагчымае. Можа быць або "сла", або "сьля". У любым выпадку, я перасунуў старонку на адрас "Іслам", а са старонкі "Іслям" зрабіў рэдырэкт. --Rydel 16:36, 7 Nov 2004 (UTC)

Мо лепей Іслям зусім выдаліць? --EugeneZelenko 16:57, 7 Nov 2004 (UTC)

Не, тое лепей ня будзе, бо ў арабскай мове цьвёрдае "л" існуе толькі ў адным слове: Аллаг (Алах). Таму вымаўленьне "іслям" альбо "ісьлям" бліжэйшае да арыгіналу, чым "іслам". Я не супраць таго, каб артыкул быў пад словам "іслам", але ўдаляць "іслям" увогуле ня варта. --Rashed 20:01, 7 Nov 2004 (UTC)

дыскусія была, але я не зусім зразумела, да чаго яна прывяла. Катэгорыя называецца Ісьлям, асноўны артыкул называецца Іслам, аднак ёсьць артыкул Паняцьце Бога ў ісьляме. --kipryda 21:20, 14.верасьня.2006 (UTC)

варта было б[рэдагаваць крыніцу]

напісаць хоць пару сказаў пра гісторыю іслама ў Беларусі. --Xaczyk 01:57, 8 Nov 2004 (UTC)

Тое праўда, паспрабую гэта зрабіць, ін ша Аллаг. --149.99.172.234 06:47, 8 Nov 2004 (UTC)

Слова "Аллаг"[рэдагаваць крыніцу]

Просьба не мяняць слова "Аллаг" на "Алах". Я разумею, што для шмат каго, "Аллаг" гучыць незвыкла і, мабыць, небеларуска. Але менавіта так пішуць па-беларуску ў Беларускім таварыстве татараў-мусульман "Аль-Кітаб". Аднак я напісаў "Алах" у скобках, каб было зразумела. Галоўнае, каб у будучым артыкул быў пад словам "Аллаг", а са слоў "Алах" ды "Алаг" можна зрабіць рэдырэкты. --Rashed 08:38, 8 Nov 2004 (UTC)

У слоўніку «Нашай Нівы» Аллаг ёсьць. У артыкуле трэба будзе прывесьці ўсе варыянту правапісу («наркомаўка», клясычны). --EugeneZelenko 05:48, 9 Nov 2004 (UTC)