Абмеркаваньне:Баранавічы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

"Жыды" або "габрэі"?[рэдагаваць крыніцу]

Перанесена на старонку Абмеркаваньне:Габрэі

«Сіняя» міліцыя[рэдагаваць крыніцу]

Звярніце, калі ласка, увагу на апошнюю праўку, хто ў курсе тагачасных Баранавіцкіх падзей. Падобна да не нейтральнай інтэрпрэтацыі ўзору «чырвоныя жыды з беларусамі супраць гераічных палякаў», у be:wiki такія праўкі таксама запісаныя, але знаўцаў Баранавіцкай тэмы ў нас няма. --Максім Л. 13:53, 6 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

На ўсялякі выпадак: вядзецца пра гэтую праўку. --Taravyvan Adijene 14:25, 6 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Так, пра яе. Паглядзеў у Сеціве, удзельнік і ў інш. праектах прасоўвае пазіцыю, што беларусы забівалі палякаў і спасылаецца на адзін артыкул, хто яго аўтар я так і не даведаўся (ці аўтарытэтная гэта крыніца). Але відавочна, што вызначэнне нацыянальнасці ўсіх злачынцаў і ўсіх ахвяраў аб’ектыўна не можа быць зробленае, не толькі цяпер, але і тады не магло быць. Гэта суб’ектыўнае меркаванне аўтара таго артыкула. --Максім Л. 15:28, 6 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Паглядзеў мемуары С. Крывашэіна, яго 29-я лёгкатанкавая брыгада займала горад, ён піша, што Баранавічы былі занятыя раптоўна і ў палон трапіла каля 2 тыс. польскіх жаўнераў. Вірагодна, што пры наяўнасці такой колькасці войскаў у горадзе не было ніякай неабходнасці ў «міліцыі», пагатоў горад быў заняты не ў 14:00, а ў 22:00. Відаць, аўтар артыкула (на які спасылаецца ўдзельнік) нешта «блытае». --Максім Л. 16:26, 6 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Але мэмуары гэта таксама суб’ектыўнае меркаваньне, менавіта ягоныя. С. Крывашэін у 1939 годзе быў прымітыўным камбрыгам без ніякай гістарычнай падрыхтоўкі, верагодна ягоныя запіскі пазначанае вайсковай, бальшавіцкай прапагандай, выдадзеныя ў краіне, дзе дзейнічала цэнзура. Вядома, што жаўнеры звычайна ваююць на фронце, а не займаюцца міліцэйскімі справамі, як варта пры дамах улады або магазынах, таму не ведаю, чаму рэляцыя бальшавіцкага салдата пра наяўнасьці войскаў супярэчная неабходнасьці ў стварэньні міліцыі? Вядома, што вызначэньне нацыянальнасьці ўсіх злачынцаў і ўсіх ахвяраў аб’ектыўна не можа быць зробленае, таму зьвяртаю вашу ўвагу на тое, што ў артыкуле ўжо напісана два разы: «перш за ўсё». Калі аднак маеце дакладныя друкаваныя зьвесткі й прыклады, што паміж міліцыянтамі былі падтрымліваючыя польскія канстытуцыйныя улады беларусы або жыды, або паміж злачынцамі палякі, або што гэтакіх падзеі наогул не была й быў у горадзе амаль прускі парадак — дадайце калі ласка да артыкулу. Падобнае абмеркаваньне з карыстальнікам, які дадаў гэтую інфармацыю, вы ўжо таксама пачалі ў Вікіпэдыі нарматыўным правапісам. Што б не пісаць два разы, прапаную, што тут будзем толькі бачыць за яго вынікам. Дзякуй за зьвяртаньне ўвагі на «небясьпеку» інтэрпрэтацыі ўзору «чырвоныя жыды з беларусамі супраць гераічных палякаў». Bocianski 16:49, 6 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Справа ў тым, што ў Крывашэіна тут няма меркаванняў, інтэрпрэтацый і ацэнак наогул, у гэтым месцы ён толькі суха паведамляе факты -- прыйшлі, занялі, узялі палонных, пайшлі на Пружаны. Гэтым падзеям Крывашэін не дае наогул ніякай афарбоўкі. Проста з-за факту, што ў даследчыка ёсць факталагічная памылка пра час заняцца Баранавічаў ЧА, усе астатняе пра што ён піша з сувязі з гэтым мусіць быць пастаўленае пад сумнеў. Вядома, жаўнеры звычайна не выконваюць паліцэйскіх функцый, але і не будуць бяздзейнічаць, калі ў горадзе з'явяцца банда. --Максім Л. 17:44, 6 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

Калі ёсьць некалькі супрацьлеглых пунктаў гледжаньня, якія не зьяўляюцца маргінальнымі і маюць пацьверджаньне ў вартых даверу крыніцах, то яны, пункты гледжаньня, мусяць быць згаданыя ў артыкуле. — Wizardist г 17:37, 6 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]