Абмеркаваньне:Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вы нешта тут наблыталі, бо ССРБ 1920 году і БССР - два розныя ўтварэньні, а не адно. --MaximLitvin 19:00, 3.жніўня.2006 (UTC)

а ў чым прынцыповае адрозьненьне паміж імі? --Паўлюк 13:28, 9.жніўня.2006 (UTC)

ССРБ пры падтрымцы бальшавікоў была абьвешчаная 1 студзеня 1919 году ў супрацьвагу БНР і як буфэрная дзяржава. Праз месяц ССРБ была ліквідавана, а ўрад на чале са Дзьмірыем Жылуновічам разагнаны, зноў такі бальшавікамі. Частка тэрыторыі была далучана да РСФСР, на іншай частцы ўтворана ЛітБелССР - таксама разгядалася бальшавікамі як буфэрная дзяржава. 31 ліпеня 1920 году бальшавікі абвясьцілі БССР. Такім чынам гэта два розныя ўтварэньні. Увогуле ў якім-небудзь падручніку гэта ўсё напісана падрабязна. --MaximLitvin 14:18, 9.жніўня.2006 (UTC)
Вядома ж. Толькі прынцыповага адрозьненьня, на мой погляд усё ж няма. Адна і другая - марыянэткавыя рэспублікі, утвораныя бальшавікамі. У гісторыі зазвычай і разглядаюцца разам, ня робячы вялікай паміж імі розьніцы. Быў бы ўдзячны за спасылкі на матэрыялы, дзе яны разглядаюцца менавіта як цалкам (ці ў значнай супені) адрозныя ўтварэньні. --Паўлюк 13:10, 10.жніўня.2006 (UTC)
На жаль я заўжды не занадта і цікавіўся навейшай гісторыяй, таму пашукаю матэрыялы, але ня ўпэўнены што ў мяне штосьці ёсьць... Што датычыць да разгляданьня разам, дык калі разглядаць гісторыю ўтварэньня БССР - безумоўна разам (гэтак заўжды і робіцца), але артыкул завецца «Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка». Таму ў разьдзеле «Гісторыя» гэта артыкула абавязкова трэба будзе згадаць і БНР, і ССРБ, ЛітБелССР зрабіўшы зь іх спасылкі на адпаведныя асобныя і падрабязныя артыкулы дзе і зьмясьціць іх сьцягі і інш. Гэта імго. --MaximLitvin 14:35, 10.жніўня.2006 (UTC)
Я лiчу, што калi вы яднаеце БССР и ССРБ, то трэба артыкул называць Беларусь, а кали назва - БССР, трэбы убраць ССРБ

Буйныя гарады[рэдагаваць крыніцу]

На мой погляд есць два варыянты: у спiс трэба уключыць толькi абласныя цэнтры у спiс уключыць усе буйныя гарады, але не па алфавiту, а па колькасцi жыхароу, напрыклад да 100 000.

Усеж такi чаму уключаць Бабруйск i не браць напрыклад Баранавiчы.

Даты зьмены назвы ССРБ; Бел. Сац. Сав. Рес.; Бел. Сав. Сац. Рес.[рэдагаваць крыніцу]

31 ліпеня 1920 г. была адноўлена Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь (ССРБ). У 1927 годзе згодна новай канстытуцыі сталі называць Беларуская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка (БССР). У 1937 годзе згодна новай канстытуцыі сталі называць Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР). SergeiSEE (гутаркі) 22:11, 17 верасьня 2023 (+03)[адказаць]