Абмеркаваньне:Беларусы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Я не зусім валодаю тэрміналёгіяй, але чаму беларусы названыя "этнічнай групай", а ня "этнасам" ці "народам"?--Vojt V 09:25, 14 траўня 2007 (UTC)

Чаму адна мова?[рэдагаваць крыніцу]

Патрэбна напісаць, што нацыянальная мова - беларуская, дый другая мова беларусаў - руская, гэта ёсць у многіх Вікі (і ў рэальнасці) . Я б мог паправіць, але Вы мяне ў гэтым выпадку вандалам абзавёце, магчыма. З павагай, LexArt 18:10, 6 кастрычніка 2008 (UTC)

== en:Talk:Belarusian people#Gallery of belarusian people ==

Да дыялогу запрашаюцца усе зацікаўленныя.

На маю думку, абсалютна бессэнсоўная дыскусія, таму што пункт мова ў гэтым шаблёне можа мець вельмі шырокі спэктар паняткаў. Напрыклад, вы скажаце, што калі беларусы размаўляюць падчас абеду па-расейску, то гэтую мову варта дадаць, — і будзеце мець рацыю. А нехта скажа, што беларускую нацыю вызначае менавіта і толькі беларуская мова, — і таксама будзе мець рацыю.
Калі вам прынцыповая наяўнасьць расейскай мовы ў гэтым шаблёне — не праблема, абгрунтуйце, зрабіце галасаваньне — калі з вамі пагодзіцца большасьць, гэты пункт там зьявіцца, чаму б і не ў такім выпадку.
zedlik 22:21, 6 кастрычніка 2008 (UTC)
З «досьведу суседніх народаў» магу дадаць, што ўкраінцы [1], [2] і малдаване [3] пазначылі ў шаблёнах-картках толькі нацыянальную мову, хаця сытуацыю ў нас зь імі шмат у чым падобная. --Казімер Ляхновіч 18:36, 14 сьнежня 2009 (UTC)

Беларусы кажуць - беларускую мову, як там не круці! Калі вы дадасце рускую мову, то гэта будзе азначаць на сайт нацыянальных ідэй. Italiano italiano 22:40, 3 студзеня 2012 (FET)

Даўнія назвы[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную прыбраць наступнае — «(да 1-й пал. ХІХ ст. — ліцьвіны)» Па-першае няма ніякай спасылкі, якая б гэта падцвяжджала. Па-дугое, калі ўжо так пісаць, то даваць таксама і русінаў. Я за паказ сувязі паміж сучаснымі беларусамі і гістарычнымі ліцьвінамі. Але не ў такім фармаце. cymus14:42, 15 сакавіка(UTC)

Наконт крыніцаў — у нас, прыкладам, ёсьць артыкул Ліцьвіны Севершчыны ды і ў асноўным артыкуле (Ліцьвіны), здаецца, шмат чаго прыведзена, хоць я пакуль яго не вычытваў. Увогуле, я ня супраць іншага кшталту сьцьвярджэньня, але мяркую што падобная інфармацыя мае быць у лідзе артыкула. --Казімер Ляхновіч 12:56, 15 сакавіка 2010 (UTC)
На сёньня ёсьць афіцыйная вэрсія, што беларусы паходзяць ад 3 плямёнаў — крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Таму па лёгіцы ставіць трэба менавіта яе. Аднак праблема гэтай вэрсіі хаця б у тым, што плямёны расцярушыліся стагоддзі ў 13, а назва Беларусь да усходяняй Беларусі «прыклеілася» стагоддзі ў 16. Атрымліваецца дзюрка. У сучасных працах прасочваецца тэндэнцыя казаць пра 2 карані беларусаў — ліцьвінаў і русінаў. Аднак гэта толькі тэндэнцыя — ніякіх аўтарытэтных гістарычна/ідэалягічных працаў пакуль няма.
Таму тут тры варыянты:
1. напісаць у лідзе пра крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў.
2. напісаць ў лідзе і пра ліцьвінаў і пра русінаў. Хаця тут правільней казаць не «раней называліся...», а «продкамі былі...».
3. нічога ў лідзе пра гэта не пісаць. Дарэчы польскі і расейскі артыкулы прапануюць досыць прымальныя варыянты. cymus16:43, 15 сакавіка(UTC)
У такім разе лепш нічога не пісаць, бо адзін і той жа гістарычны дзеяч мог зваць сябе і літвінам, і русінам (той жа Скарына), таму фраза «продкамі былі...» выглядае прынамсі некарэктнай. Карацей, калі жадаеце можна выдаляць — магчыма, знойдуцца ўдзельнікі, якія маюць на руках адпаведныя аўтарытэтныя крыніцы, ну а ў мяне пакуль проста не было часу на грунтоўны аналіз дадзенай тэмы. --Казімер Ляхновіч 15:12, 15 сакавіка 2010 (UTC)

Думаю, цяпер занадта крыва зараз каляж выглядае. Асабліва подпіс. Думаю, варта будзе павялічыць шырыню карткі, каб прынамсі тры асобы тэкстам умяшчаліся, і падагнаць пад гэта ўсё каляж. А то блытаніна. Ці проста пералічыць усіх: думаю, будзе зразумела. Wizardist г 23:56, 27 траўня 2010 (UTC)

Вярнуў ранейшы просты від подпісаў. Відаць, гэтак насамрэч лепей выглядае. --Казімер Ляхновіч 00:00, 28 траўня 2010 (UTC)
Мяркую, што трэба пашукаць іншую выяву Эўфрасіньні Полацкай. Гэтая — сучасная ікона і ніякіх зьвестак пра аўтара няма. --EugeneZelenko 13:48, 28 траўня 2010 (UTC)
Як варыянт, можна ўзяць выяву з паштовай маркі [4] --Казімер Ляхновіч 14:03, 28 траўня 2010 (UTC)

Соф'я Кавалеўская[рэдагаваць крыніцу]

На якіх умовах Соф'ю Кавалеўскую запісалі ў беларусы? --Jauhienij 18:59, 28 траўня 2010 (UTC)

Напрыклад, паводле Матэматычная энцыклапедыя. Менск: Тэхналогія, 2001. ISBN 985-458-059-8: Кавалеўская Соф'я Васільеўна, расейскі матэматык беларускага паходжання. [5] --Казімер Ляхновіч 20:30, 28 траўня 2010 (UTC)
  • А як наконт здаровага сэнсу? --Azgar 11:44, 12 ліпеня 2010 (UTC)

Тадэвуш касьцюшка[рэдагаваць крыніцу]

Мне здаецца,лагічней было б замяніць Касьцюшку на Кастуся Каліноўскага,бо першы ўсеж такі хутчэй успрымаецца як паляк беларускага паходжаньня.

Стасункі з жыдамі і культурны ўплыў[рэдагаваць крыніцу]

Ці ёсьць якія сур’ёзныя публікацыі на гэтую тэму? Як прыклад ёсьць бядулеўская кніга «s:Жыды на Беларусі», але адзінай крыніцай яе было б няправільна рабіць. Тэма вельмі цікавая, але шырокая, бо шмат розных тэмаў: мова, фальклёр і музыка, нават архітэктура. — Wizardist г 21:34, 27 ліпеня 2012 (FET)

На жаль, пакуль не цікавіўся пытаньнем, але мабыць пэўныя зьвесткі (прынамсі факталягічныя) можна ўзяць з працы Іны Соркінай Мястэчкі Беларусі. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 22:28, 27 ліпеня 2012 (FET)