Абмеркаваньне:Босьнія і Герцагавіна

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

sh: Република Српска (РС) = Српска

---

У фаналёгіі басьнійскай мовы няма апазыцыі г-х. Гук х у некаторых пазыцыях набліжаецца да г, носьбіты не ўсьведамляюць яго як асобны гук. Гэта па-першае. Па-другое, ёсьць сталая традыцыя ўжываньня назвы, і ня толькі ў беларускай мове. Г выбухное ў расейскай назьве, якая Вас заблытала, сапраўды недарэчнае. Але гэта не азначае, што трэба перапісваць і беларускую назву. -- Удзельнік: Vojt V 13.07.2005

У некаторых пазыцыях? Давайце размаўляць пра дадзеную канкрэтную пазыцыю. Што значыць традыцыя? Варыянт "Босьнія і Герцагавіна" - гэта беларускі варыянт расійскага вымаўленьня, а не арыгіналу. Відавочны паказчык гэтага: спрадвечная расійская замена э на е. Якая б там не была "традыцыя", а ў арыгінале гучыць "Босна", і незразумела, чаму гэта, на Вашу думку, ня можа нават быць варыянтам...

  • Слова "Босна" ў беларускамоўных тэкстах не ўжываецца, яно не сустракаецца ў узусе нідзе. Вы намагаецеся зьмяніць норму ці прапанаваць альтэрнатыўную норму. Але норма зьмяняецца пад уплывам менавіта гэтага узусу.
  • Наконт пазыцый: гэта пытаньне фаналёгіі. І фаналёгія дазваляе такую рэалізацыю. Але і гэта не істотна. Проста мы так гаворым. Вы думаеце, Босна й Хэрцагавіна - гэта па-беларуску? А беларусы зразумеюць, што гэта за краіна? І як вы прапануеце называць жыхароў? басанцы? босанцы? башнякі (дарэчы, іхні саманазоў)? А тое, што ў слове Герцагавіна ў басьнійскай мове націск не там, дзе ў нас, вас не бянтэжыць? А як вы прапануеце лепей называць Вугоршчыну, каб было бліжэй да арыгіналу? А Кітай? Мне здаецца, варта адрозьніваць гучаньне назвы дзяржавы на мясцовай мове і варыянт назвы на сваёй мове. -- Vojt V 13.07.2005


>>Вы намагаецеся зьмяніць норму ці прапанаваць альтэрнатыўную норму. Сучасная норма - гэта проста калька з расійскай мовы. А павінна быць - калька з арыгіналу. Вось чаго я намагаюся. >>Вы думаеце, Босна й Хэрцагавіна - гэта па-беларуску? Ня меней і ня болей, чым Босьнія і Герцагавіна. Проста геаграфічная назва іншамоўнага паходжаньня. >>І як вы прапануеце называць жыхароў? Басьнійцы. Здаецца, гэта ніякім чынам не супярэчыць назве Босна. Чылі - чыліец, Босна - басьніец. >>А тое, што ў слове Герцагавіна ў басьнійскай мове націск не там, дзе ў нас, вас не бянтэжыць?Безумоўна, бянтэжыць. >>А як вы прапануеце лепей называць Вугоршчыну, каб было бліжэй да арыгіналу? Мад'яр (або Мад'ярыя). Адкуль навогул узялося гэтае слова - Вугоршчына? >>А Кітай? Наколькі памятаю, Хань. Дарэчы, "Кітай" - таксама з расійскай мовы. Параўн.: China. >>Мне здаецца, варта адрозьніваць гучаньне назвы дзяржавы на мясцовай мове і варыянт назвы на сваёй мове. Безумоўна. Другі павінен мыць як мага бліжэйшым да першага, але не супярэчыць фанэтычным законам СВАЁЙ (нашай, у дадзеным выпадку беларускай) мовы. А яшчэ я глыбока ўпэўнены, што картаграфія (і навогул геаграфія) -- гэта НАВУКА, а не мастацкая літаратура. І адпаведным павінен быць і падыход - навуковым.

  • Картаграфія - гэта навука, наколькі я разумею, разьдзел геаграфіі. Але тое, пра што мы спрачаемся, гэта не картаграфія, гэта тапаніміка. Бо гэта словы, то бок найменьні, хай і геаграфічныя. А тапаніміка - гэта разьдзел лінгвістыкі. Таксама, між іншым, навука. Ды і разьбіраем мы з вамі, згадзіцеся, лінгвістычныя пытаньні. Народы, якія ня маюць праблемаў з самаўсьведамленьнем, ня маюць і такіх праблемаў з тапанімікай. У тых жа палякаў, расейцаў ці чэхаў (што бліжэй) не ўзьнікае праблемаў з тым, што яны называюць, напрыклад, Брусэль Bruksela (польск.) ці Дрэздэн Drážďany(чэск.), таму што яны паважаюць гістарычныя культурныя сувязі свайго народа зь іншым, якія абумовілі ўтварэньне ў іхняй мове ўласных найменьняў там, дзе магла б быць транслітэрацыя ці калька. Калі вас так цікавіць пытаньне, што пісаць на мапе, дык там можна напісаць на мове арыгіналу ці ўсё, напрыклад, па ангельску, каб не было блытаніны. Але навошта называць Кітай Ханем, калі ён спрадвеку быў Кітаем і нікому гэта ня вадзіла. Хай і праз расейскую мову. Трэба мець досыць павагі да сваёй мовы, каб не выдаляць зь яе ўсё, што нагадвае расейскае ці яшчэ якое запазычаньне. -- Vojt V 13.07.2005

Зь першаю часткаю згодзен (наконт тапанімікі).

Разумееце, няма ў нас такіх уласных гістарычных культурных сувязяў, аб якіх вы кажаце. Адна толькі: перакладная з расійшчызны тапаніміка. На мапе нельга пісаць ані па-ангельску, ані, тым больш, на ўсіх мовах арыгіналу, бо, папросту, ня ўсе ведаюць гэтыя мовы.
Каб Вам не губляць дарэмна час на абгрунтаваньне тэорыі «расійшчызны», калі ласка, глядзіце ў кожным выпадку, як гэтая ж самая назва перадаецца ў іншых мовах. --EugeneZelenko 13:19, 14.07.2005 (UTC)
У кожным канкрэтным выпадку нас цікавяць толькі две мовы: мова арыгіналу й беларуская.
Гэтая мадэль рэчаіснасьці — вельмі спрошчаная. --EugeneZelenko 14:18, 14.07.2005 (UTC)

Але асабіста мяне турбуе вось што. Ня ведаю, пра якія культурныя сувязі можна размаўляць, калі нас па старай дэбільнай "традыцыі" завуць не Беларуссю, а Белай Расіяй (параўн.: швэдзк. Vitryssland, грэцк. Λευκορωσία, ням. Weißrussland, фінск. Valko-Venäjää, дацк. Hviderusland і г.д.), нават не Белай Руссю, а Расіяй, не бяручы да ўвагі аўтэнтычнасьць нашай назвы. Я сябе лічу беларусам (і мяркую, што маю права так звацца), а ніякім ня белым расійцам, і, адпаведна, паважаю права народаў на аўтэнтычнасьць назваў іх краінаў. Вось і ўсё.

І вось яшчэ: растлумачце мне, калі ласка, у такім выпадку, чаму гэта традыцыйнае, напрыклад, КаЛУмбія зьменена тут на КаЛЮмбію????.....

Герцагавіна/Гэрцагавіна[рэдагаваць крыніцу]

У слоўніку НН ёсьць толькі варыянт Герцагавіна, БКП-2005 нічога пра гэта ня кажа, таму мяркую, што варта ўжываць варыянт Герцагавіна. Прапаную перанесьці. --Red_Winged_Duck 10:59, 25 кастрычніка 2008 (UTC)

Таксама так думаю. --Ліцьвін 13:31, 25 кастрычніка 2008 (UTC)