Абмеркаваньне:Бізантыйская імпэрыя

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Скасаваньне апошняй праўкі[рэдагаваць крыніцу]

А навошта было скасоўваць апошняе рэдагаваньне? Бо варыянт «сэнсе» (безь мяккага знаку) зьяўляецца слушным. --Red_Winged_Duck 14:32, 23 красавіка 2007 (UTC)

Як вы гэта абгрунтуеце? Я абгрунтоўваю сваё скасаваньне абавязковым абазначэньнем суседняй мяккасьці ў тарашкевіцы, якое (абавязковае абазначэньне) распаўсюджваецца і на запазычаныя словы (калі вы мелі на ўвазе, што гэта выключэньне)--Vojt V 20:37, 23 красавіка 2007 (UTC)
Цытата з АБС-06 (ISBN 985-6783-15-1), старонка 773:
sense [sens] – n. ... 6. значэ́ньне n., сэнс -у m.: He was a gentleman in every sense of the word Ён быў джэнтэльмэ́нам у по́ўным сэ́нсе гэ́тага сло́ва. ...
• in a sense у пэ́ўным сэ́нсе, да пэ́ўнай ступені
• make sense быць зразуме́лым, мець сэнс
...
Столькі хопіць, ці нешта яшчэ працытаваць? :) Вяртаю папярэднюю вэрсюю, калі Вы ня супраць. --Bełamp 21:18, 23 красавіка 2007 (UTC)
Такі працытую БКП-05, старонка 49 друкаванай вэрсіі, унізе:
³² Памякчэньне н перад наступнымі мяккімі, незалежна ад вымаўленьня, на пісьме не паказваецца: дранцьвець, фанцік, у сэнсе, Францішак.
Прадухіляючы магчымае пытаньне, цытую старонку 56:
40. На канцы асновы ўласнабеларускіх словаў (на месцы старажытных спалучэньняў "зычны + й") і шэрагу пазычаньняў, а таксама ў іх склонавых формах – паміж галоснымі сьвісьцячыя [з'], [с'], [дз'], [ц'], санорныя [л'], [н'] ды шыпячыя [ж], [ш], [ч] падаўжаюцца й абазначаюцца падвойным напісаньнем адпаведных літараў:
...
гуканьне, жаданьне, ...
--Bełamp 22:12, 23 красавіка 2007 (UTC)
Вашая праўда. Дзякуй за навуку, згодны.--Vojt V 15:16, 24 красавіка 2007 (UTC)