Абмеркаваньне:Вена

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Хацеў бы ўдакладніць, што апошняя праўка [1] не зьяўляецца артаграфічна слушнай. Паводле БКП 29:84 пункт б:

« Гук францускае, шэрагу германскіх, вугорскае, турэцкае ды іншых моваў [ö] (агублены э) перадаецца: пасьля зубных д, т і зацьвярдзелых ж, ш, дж, ч, р ды не пад націскам – праз э: фрэ́кен (fröken), Дэ́ніц (Dönitz), Інэню́ (Inönű), Пэ́тэфі (Petöfi), Сё́дэрстрэм (Söderström), Сэра́ (Seurat), Шрэ́дэр (Schröder) »

--Jauhienij 22:34, 29 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]

Шчыра кажучы, гэтае правіла мяне зьдзівіла - гэтак мы аддаляемся ад арыгінальнага вымаўленьня (а маглі б не аддаляцца!) Але правіла ёсьць правіла, дзякуй за ўдакладненьне.--Lesnas ättling 00:09, 30 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]
Гэта адзінае выйсьце, каб захаваць тыпалягічную еднасьць з гукам арыгінала пасьля нашых ж, ш, дж, ч, р, якія не памякчаюцца. Такім чынам, захоўваецца прынамсі зыходны «э», толькі без лабіялізацыі (агубленьня). Нагадаю ö — гэта [э], вымаўленае агублена. У выпадку ж з афіцыйным правапісам, прыклады «Шродэр» і «Шонбург» зьяўляюцца падобным графічна, але не фанэтычна, бо нашае «о» без папярэдняга ёта мае смутнае дачыненьне да агубленага э. --Jauhienij 10:20, 30 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]
Можа Вы й маеце рацыю. Я зыходзіў зь іншага: лічыў што гэта - (няўдалая) калька з расейскай мовы, бо там няма звычкі пісаць "ё" - таму й "Шредер,Шенбрунн,Седерстрем", замест "Шрёдер, Шёнбрунн, Сёдерстрём". На слых мне таксама падаецца бліжэйшым да арыгіналу гэтак як я прапанаваў. Але пакідаю мае прапановы пры сабе, падпарадкоўваючыся правілам :))--Lesnas ättling 12:04, 30 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]
Дзякуй за паразуменьне. --Jauhienij 12:09, 30 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]